Фірменны стыль
Таварны знак Беларускай чыгункі ўяўляе сабой графічны малюнак чыгуначнага пуці ў выглядзе перасячэння рэек і дапоўнены літарамі БЧ, якія азначаюць скарочаную назву «Беларуская чыгунка».
Таварны знак зарэгістраваны Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці ў Дзяржаўным рэестры таварных знакаў і знакаў абслугоўвання (пасведчанне № 20393), пачатак дзеяння 28.10.2002.
Парадак прымянення таварнага знака рэгулюецца СТП БЧ 31.133 - 2023 «Таварны знак і знак абслугоўвання. Агульныя патрабаванні і парадак прымянення», зацверджаным і ўведзеным у дзеянне загадам галоўнага інжынера Беларускай чыгункі ад 03.04.2023 № 342НЗ.
Рэкамендуемы шрыфт: Times New Roman (паўтоўсты)
Рэкамендуемыя колеры: адценні сіняга колеру: Pantone Process blue С
Па сістэмах колераперадачы колер абазначаецца: RGB 0 129 198 (для экрана манітора), CMYK 100 25 0 0 (для паліграфічнага друку), RAL 5015 (для прамысловай пафарбоўкі).
Усе элементы таварнага знака выконваюцца ў адным колеры. Дапускаецца малюнак таварнага знака ў чорна-белым варыянце.
Спампаваць файл з малюнкам таварнага знака (лагатыпа) Беларускай чыгункі (фармат .cdr)