Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

Language

Транзітны патэнцыял…

17 мая

… і мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы — стануць адной з тэм VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова адбылася нарада па падрыхтоўцы пытання «Аб развіцці транзітнага патэнцыялу і мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы» да разгляду на пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Плануецца, што пасяджэнне пройдзе ў ліпені ў Санкт-Пецярбургу ў рамках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Падчас нарады абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама дасягнута дамоўленасць прапрацаваць магчымасць правядзення ў чэрвені на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, што ў Гомелі, беларуска-расійскай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях развіцця транзітнага патэнцыялу і мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы.

 

Звязда

Дадатак «Мясцовае самакіраванне»

17.05.2019

К списку новостей за 2019 год