Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

Language

Дзе шукаць рэчы, забытыя ў грамадскім транспарце

11 декабря 2018

Кожны з нас хоць раз у жыцці адчуваў сябе «машкай-разявашкай». Прычым досыць часта мы прымяраем на сябе гэтую ролю ў дарозе. Выходзім з вагона электрычкі ці душнага салона аўтобуса, з палёгкай уздыхаем, а пасля раптам разумеем: рэчы нашыя «ту-ту» — паехалі далей без нас. Куды звяртацца ў такой сітуацыі, высвятляла карэспандэнт «Звязды».

Усё вырашае хуткасць

— Калісьці ў транспартнікаў быў цэлы алгарытм па захаванні і вяртанні забытых рэчаў. Пры кожным парку і нават у дыспетчарскіх гарадскога транспарту меліся куточкі для «згубленых скарбаў». Яны папаўняліся пасля кожнай змены, — успамінае намеснік гендырэктара «Мінсктранса» Віктар Тозік.

Сёння ў «бюро знаходак» савецкага ўзору няма неабходнасці. I не таму, што людзі перасталі забываць рэчы. Няўважлівых пасажыраў як раз стала больш. Аднак цяпер з развіццём тэхналогій сістэма працуе інакш.

У 2012 годзе ў «Мінсктрансе» з'явіўся адзіны Цэнтр кіравання рухам. Тут дыспетчары сочаць за грамадскім транспартам у рэжыме рэальнага часу. На вялізным маніторы бачна, якія аўтобусы, тралейбусы і трамваі спяшаюцца, якія спазняюцца, а якія ідуць дакладна па раскладзе. Але самае галоўнае — праз цэнтр можна звязацца з кожным кіроўцам па тэлефоне ці адправіць яму паведамленне. Апроч таго, яшчэ адна задача супрацоўнікаў цэнтра — прымаць званкі на «гарачую лінію» ад пасажыраў.

— У выпадках са згубленымі рэчамі трэба дзейнічаць хутка. Чым раней схаменяцеся і патэлефануеце дыспетчарам, тым больш шанцаў, што забытае знойдуць. Як толькі паступае званок, мы тут жа звязваемся з кіроўцам, апісваем страту. На прыпынку ён можа зазірнуць у салон і забраць рэч. Тут кожная хвілінка мае значэнне. На жаль, іншыя пасажыры могуць прысвоіць сабе чужое, — тлумачыць галоўны дыспетчар «Мінсктранса» Святлана Юшко. — Многія чакаюць вечара (а некаторыя і наступнага дня) і толькі тады пачынаюць пошукі. Але навошта цягнуць, калі забытую рэч цяпер можна перахапіць «на хаду»? Тым больш што практыка паказвае: да аўтапаркаў даязджае ў асноўным дробязь накшталт пальчатак і парасонаў…

…Што рабіць, калі рэчы забытыя...

…У цягніку

Па правілах Беларускай чыгункі, усе забытыя рэчы асядаюць у камерах захоўвання канцавых станцый маршрута. Там знойдзенае ляжыць да 60 дзён, а пасля яго адпраўляюць на дарожны склад рэалізацыі, дзе камісія вырашае далейшы лёс рэчаў. Адпраўляючыся на вакзал па сваё дабро, не забудзьцеся прыхапіць з сабой пашпарт і грошы. За кожныя суткі захоўвання прыйдзецца заплаціць 79 капеек.

Камера захоўвання чыгуначнага вакзала Мінска — (017) 225-06-71.

 

Статья дана в сокращении.

Ганна Курак

Звязда
11.12.2018

К списку новостей за 2018 год