Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

БЧ возьме ўдзел у чэмпіянаце па пажарна-выратавальным спорце ў Расіі

24 апреля 2018

Беларуская чыгунка ўпершыню прыме ўдзел у чэмпіянаце Федэральнага агенцтва чыгуначнага транспарту па пажарна-выратавальнаму спорту ў Расіі, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Адборачныя спаборніцтвы сёмага чэмпіянату адбудуцца 25-26 красавіка ў горадзе Падольску Маскоўскай вобласці на базе вучэбнага цэнтра МНС Расіі. Яны праводзяцца з мэтай папулярызацыі дзейнасці ведамаснай пажарнай аховы Расіі і пазаштатных пажарных фарміраванняў на Беларускай чыгунцы, павышэння прафесійнага майстэрства ратавальнікаў-пажарных, а таксама развіцця і ўмацавання вучэбнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і падрыхтоўцы членаў добраахвотных пажарных дружын.

У спаборніцтвах возьмуць удзел пяць каманд ратавальнікаў-пажарных чыгунак Расіі і зборная каманда БЧ.

Удзельнікам трэба будзе пераадолець стометровую паласу з перашкодамі, правесці паказальныя выступленні ў пад'ёме па штурмавой лесвіцы ў акно чацвёртага паверха вучэбнай вежы, а таксама прыняць удзел у спаборніцтвах па пажарнай эстафеце (4×100 метраў) і баявому разгортванню.

Зборную каманду Беларускай чыгункі будуць прадстаўляць дзевяць лепшых членаў добраахвотных пажарных дружын магістралі.

Камандзе-пераможцы будзе ўручаны пераходзячы Кубак і памятны знак, апроч таго, будуць вызначаны пераможцы па кожнаму віду спаборніцтваў.

 

Сяргей Расолька

http://zviazda.by/be/news/20180420/1524239947-bch-vozme-
udzel-u-chempiyanace-pa-pazharna-vyratavalnym-sporce-u-rasii

23.04.2018 21:58

К списку новостей за 2018 год