Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

Language

Вакзал для… аркестра

18 декабря 2017

Адбудзецца ён 20 снежня. Сумесны музычны праект БЧ і Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна праводзіцца на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ўпершыню і прымеркаваны да 155-годдзя Беларускай чыгункі, расказалі ў прэс-службе магістралі.

На працягу гадзіны, з 12.40 да 13.40, у зале чакання на трэцім паверсе вакзала пасажыры, госці і жыхары сталіцы адправяцца ў музычнае падарожжа з удзелам таленавітых музыкантаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь — будуць гучаць сусветныя хіты і нацыянальныя мелодыі розных краін. Сімвалічна, што выступление калектыву праходзіць у год яго 15-годдзя.

Сярод гледачоў на канцэрце таксама будуць прысутнічаць актывісты БРСМ, работнікі і ветэраны беларускай магістралі.

20 снежня на канцэрце запланавана ўшанаванне двухмільённага інтэрнэт-пасажыра, якому будуць уручаныя памятны падарунак і імянны сертыфікат, які пацвярджае гэты статус.

 

Сяргей Расолька

Звязда
16.12.2017

К списку новостей за 2017 год