Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

Language

Усталі на правільныя рэйкі

20 декабря 2017

Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Беларускую чыгунку са 155-годдзем.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным юбілею Беларускай чыгункі. Свята адбылося ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Старшыня Савета Рэспублікі ўручыў работнікам БЧ ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Беларусі.

У сваім выступе Міхаіл Мясніковіч павіншаваў Беларускую чыгунку з юбілеем, а таксама звярнуў увагу на яе значнасць для эканомікі Беларусі. Далейшая паспяховая праца арганізацыі не падвяргаецца сумненню, упэўнены ён.

— Перакананы, што, адкрываючы новую старонку сваёй гісторыі, Беларуская чыгунка ўнясе значны уклад у рэалізацыю ініцыятывы па спалучэнні Еўразійскага эканамічнага саюза і эканамічнага пояса Шаўковага шляху, забяспечыць шырокае ўкараненне інавацыйных тэхналогій, а таксама будзе садзейнічаць развіццю інтэграцыйных працэсаў, якія з'яўляюцца залогам стабільнасці і росквіту нашай дзяржавы, — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

 

Звязда

Дадатак “Мясцовае самакіраванне

20.12.2017

К списку новостей за 2017 год