Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Больш група — танней білеты

04 января 2017

Беларуская магістраль з 1 студзеня павялічыла памер зніжак для арганізаваных груп пасажыраў.

Зменены ўмовы прадастаўлення зніжак для арганізаваных груп пасажыраў у міжнародных зносінах. Пры праездзе такой групы колькасцю 10 і больш чалавек, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў, па групавому праязному дакументу цяпер дзейнічаюць бонусы ў наступных памерах: 20 працэнтаў ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы ад 10 да 24 чапавек, 30 працэнтаў ад агульнага кошту — пры колькасці групы 25 і больш чапавек.

 

Сяргей Расолька

Звязда

03.01.2017

К списку новостей за 2017 год