Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Дырыжор дакладнага руху

26 февраля 2016

Мінулы год для Паўла Захарыча склаўся вельмі ўдала. Ён выйграў конкурс «Лепшы дзяжурны па станцыі», даказаў, што лепш за ўсіх на Беларускай чыгунцы ведае службовыя інструкцыі, а ў конкурсе «Дырыжор руху» заняў трэцяе месца.

Жыцёвы шлях Павел выбраў невыпадкова: на чыгунцы памочнікам машыніста працаваў яго дзядуля, часта ездзіў па маршруце Гродна — Масква. З дзяцінства Паўла вабілі рамантыка падарожжаў і магчымасць пабываць у розных гарадах і краінах.

Дзяжурны павінен своечасова прымаць і адпраўляць саставы. Калі, напрыклад, поезд толькі выязджае з Мінска, трэба ўжо думаць, па якім шляху ён пройдзе і дзе спыніцца. У час змены напружанне вельмі вялікае. Ніякіх старонніх размоў!

Змена дзяжурнага па станцыі доўжыцца 12 гадзін. У Маладзечне дзяжурных двое. Адзін адпраўляе і прымае паязды з вільнюскага і лідскага напрамкаў, другі - з мінскага і полацкага.

Шмат грузаў праз Маладзечна зараз адпраўляецца на будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС. Чыгуначнікі асвойваюць новыя кітайскія электравозы, якія могуць перамяшчаць сто і больш вагонаў. На магістралі павялічваецца хуткасць руху саставаў. Таму работа дзяжурных становіцца ўсё больш напружанай. Аднак чым больш складаныя заданні, тым больш цікава іх выконваць.

За поспехі ў конкурсах, а таксама за добрасумленную працу на чыгуначным транспарце нядаўна Паўлу Захарычу была аб'яўлена падзяка Начальніка Беларускай чыгункі.

 

Алег БЯГАНСКІ

Фота: Юлія ШАБЛОЎСКАЯ

Маладзечанская газета

http://www.mgazeta.by/God-molodezhi/Dyryzhor-dakladnaga-rukhu

24.02.2016 11:24

К списку новостей за 2016 год