Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Станцыя «пасвяжэла» да свята

26 августа 2014

Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у падрыхтоўку Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі: гасцей і ўдзельнікаў свята сустрэне абноўленая станцыя «Беларусь».

Праведзены рамонт і афарбоўка фасадаў станцыйнага будынка і будынка багажнага аддзялення, рамонт дэкаратыўнай падсветкі. Выканана ўнутранае аздабленне (у прыватнасці, падвясная столь у зале чакання).

 

Адрамантавана пасажырская платформа, праведзена замена вонкавага асвятлення тэрыторыі станцыі і шэраг іншых работ. Асаблівая ўвага нададзена добраўпарадкаванню прылеглай тэрыторыі: тут з’явіліся новыя пешаходныя дарожкі з тратуарнай пліткі, а ў бліжэйшы час яшчэ будуць устаноўлены новыя лаўкі і урны. Фасад станцыйнага будынка ўпрыгожыла пано на гістарычную тэму.

 

Сяргей Расолька

Звязда

http://zviazda.by/2014/08/50376.html

26.08.2014

К списку новостей за 2014 год