Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Вакзал для спадарожніка

13 декабря 2013

У будучым спадарожніку Мінска, мястэчку Рудзенск, скончылася рэканструкцыя чыгуначнага прыпыначнага пункта. Адноўлены будынак вакзала ўжо прымае пасажыраў.

— Кожныя суткі на станцыі прадаецца каля тысячы квіткоў, — расказвае Вольга Доўгая, начальнік станцыі «Рудзенск». — Людзі едуць на працу ў пасёлкі, што знаходзяцца побач. Вялікая колькасць жыхароў Рудзенска працуе ў сталіцы. Таму магчымасць камфортнай паездкі, якая пачынаецца з набыцця квітка, — гэта крок насустрач пасажырам.

Работы па аднаўленні прыпыначнага пункта пачаліся ў красавіку бягучага года. Падчас рэканструкцыі быў цалкам зменены перон, зроблены падземныя выхады да платформаў, зала чакання стала цёплай і ўтульнай.

 

Любоў Бяляева

 

http://zviazda.by/2013/12/25278.html

13.12.2013

 

К списку новостей за 2013 год