Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Крэатыў і ноў-хаў

12 декабря 2013

Трэці этап рэканструкцыі Гродзенскага чыгуначнага вакзала завершыцца ў пачатку 2014 года.

Пасля яе заканчэння тут з'явяцца рэстаран, інтэрнэт-кафэ i іншыя сучасныя сэрвісныя выгоды. Нагадаем, што сёння Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі займае другое месца ў галіне па аб'ёме пасажыра- i грузаперавозак, а таксама па колькасці спецыялістаў, якія працуюць на сталёвых магістралях краіны. У яго складзе — пяць чыгуначных вузлоў: Баранавіцкі, Гродзенскі, Лунінецкі, Лідскі i Ваўкавыскі. Аддзяленне чыгункі мяжуе з суседняй Украінай, Літвой i Польшчай. За дзесяць месяцаў бягучага года аб'яднаная станцыя Гродна, якая ўключае ў сябе станцыі Аўльс, Брузгі, Ласосна i Парэчча, паспяхова выканала асноўныя паказчыкi сацыяльна-эканам!чнага развіцця. За гэты час у Гродна прыбыла больш за 10 тысяч цягнікоў. Пагружана каля 41 тысячы вагонаў, выгружана каля 32 тысяч. Зараз на аднайменнай аб'яднанай станцыі працуюць 393 спецыялісты, а з Гродзенскага чыгуначнага вакзала штогод адпраўляюцца больш за 1 млн. пасажыраў. Пра гэта прадстаўнікам CMI паведамілі ў час прэс-тура, арганізаванага УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», па пытаннях развіцця Гродзенскага чыгуначнага вузла.

Плацкарт з камфортам

У гэтым месяцы тэхнапарк вагоннага дэпо аб'яднанай станцыі Гродна Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі папоўніўся новымі вагонами. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Баранавіцкага вагоннага участка, начальннік рэзерву праваднікоў станцыі Мікалай Дудагло. Чатыры новыя пасажырскія вагоны хутка пачнуць кypcipaваць у складзе цягніка міжнародных зносін Гродна—Масква.

— Кошт аднаго вагона — каля 1 млрд. рублёу, дарэчы, ён абсталяваны біяпрыбіральнямі — гэта значыць, што яны не будуць закрывацца у час знаходжання ў санітарнай зоне, — адзначыў Miкaлай Дудагло. — Таксама паліцы абсталяваны адмысловымі мацаваннямі i дадатковымі yпopaмi, каб пасажыр камфортна ехаў на «другім паверсе».

У новых плацкартных вагонах павялічана колькасць месцаў — з 54 да 58. Акрамя таго, яны абсталяваныя сістэмамі відэаназірання, кандыцыянеpaмi, сігналізацыяй выкліку правадніка, сістэмай камбінаванага электрападагравання (вугальнае паліва выкарыстоўваецца толькі ў час стаянкі). Зроблены вагоны на Гомельскім вагона-будаўнічым заводзе. У планах чыгункі — поўнае абнаўленне плацкартнай часткі рухомага саставу Маскоўскага напрамку, для чаго неабходна набыць яшчэ 6 падобных вагонаў. Пасля гэтага плануецца абнавіць вагоны ў напрамку Санкт-Пецярбурга.

Вакзал для чэмпіёнаў

— Літаральна праз пару месяцаў плануецца здаць у эксплуатацыю трэці пускавы комплекс i тым самым завяршыць усе работы па рэканструкцыі чыгуначнага вакзальнага комплексу ў Гродне, — паведаміў начальнік чыгуначнага вакзала станцыі Гродна Аляксандр Сакалоўскі. — Ён уключае адміністрацыйна-гаспадарчую частку, дзе будуць размешчаны рэстаран, інтэрнэт-кафэ, два гасцінічныя нумары для адпачынку асоб з абмежаванымі магчымасцямі (у тым ліку калясачнікаў), камера для захавання багажу. Плануецца таксама завяршыць мантаж геліевых установак для гарачага водазабеспячэння на даху будынка. У міжацяпляльны перыяд яны дазволяць цалкам адключаць будынак ад гарадскіх крыніц цеплавой энергіі. Праводзіцца канчатковае абсталяванне i раней адкрытых памяшканняў вакзала.

Сёння спецыялісты інстытута «Гроднаграмадзянпраект» працуюць над дызайнам інтэр'ера залы чакання. Неузабаве на вакзале можна будзе карыстацца Wi-Fi, паслугамі абменных пунктаў, ужо цяпер можна заказваць электронныя праязныя квіткі. Вакзал павінен запрацаваць у поўную сілу да пачатку чэмпіянату свету па xaкei ў мai 2014 года. Да таго часу яго узровень будзе на адной ступені з лепшымі eўpaпейскімі чыгуначнымі вакзаламі.

 

Таццяна Кандрацьева

 

Рэспубліка

12.12.2013

К списку новостей за 2013 год