Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Цягнік для дальнабойшчыкаў

19 декабря 2013

Беларускія і літоўскія чыгуначнікі прапануюць унікальную лагістычную паслугу.

Кіроўцы цяжкіх фур, якія перавозяць грузы паміж Беларуссю і Літвой, ужо маюць магчымасць выбіраць: круціць самому «баранку» і доўгія гадзіны стаяць у чэргах на памежных кантрольна-прапускных пунктах, або выкарыстаць новую паслугу чыгуначнікаў — сваю фуру паставіць на чыгуначную платформу і спакойна адпачываць у спальным вагоне спецыяльнага цягніка. Гэты сумесны праект беларускія і літоўскія чыгуначнікі назвалі сімвалічна — «Нёман».

«Нёман» — кантрэйлерны цягнік, складзены з платформаў, на якіх можна перавозіць грузавікі з прычэпамі. Гэта ўнікальнае лагістычнае рашэнне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У праект уцягнуты многія інстытуцыі абедзвюх краін: перавозчыкі, мытнікі, памежнікі, ветэрынарныя і іншыя спецыялісты. Нядаўна прайшлі і першыя выпрабаванні цягніка.

«Выпрабаванні «Нёмана» рэальна дазволілі ацаніць новую паслугу і падкарэктаваць дробныя недахопы. Цяпер перавозчыкі могуць выкарыстоўваць усе перавагі гэтага цягніка», — гаворыць генеральны дырэктар кампаніі «Літоўская чыгунка» Стасіс Дайлідка.

Які эфект ад пагрузкі цяжка гружанай фуры на чыгуначную платформу? Змяншаецца інтэнсіўнасць руху па дарогах і іх знос, навакольнае асяроддзе менш забруджваецца выхлапнымі газамі, зніжаецца нагрузка на памежныя кантрольна-прапускныя пункты, там змяншаюцца чэргі, для грузаўладальнікаў зніжаюцца транспартныя выдаткі, павялічваецца бяспека руху і надзейнасць грузаперавозкі, грузы прыбываюць хутчэй, менш стамляюцца кіроўцы, менш клопатаў і супрацоўнікам ДАІ.

Цяпер цягнік «Нёман» складаецца з платформаў, на якіх змяшчаецца 30 грузавікоў з прычэпамі, і аднаго спальнага вагона для кіроўцаў. Цягнік курсуе па маршруце Мінск — Каўнас. Час у дарозе — 10 гадзін. У наступным годзе прадугледжваецца падаўжэнне маршрута да Клайпеды.

 

Вітаўтас Жэймантас

 

 http://zviazda.by/2013/12/25956.html

19.12.2013 00:26

К списку новостей за 2013 год