Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

З Мінска ў Вільнюс

28 мая 2013

Новы дызель-цягнік пачаў курсіраваць паміж дзвюма сталіцамі

У нядзелю ў 7.40 з Беларусі ў Літву адправіўся мадэрнізаваны дызель-цягнік ДР1Б. У яго склад уваходзяць шэсць вагонаў, якія ў залежнасці ад камфортнасці падзелены на класы: два першых, два другіх і столькі ж трэціх.

— Так, у вагонах 1-га класа ўстаноўлены кандыцыянеры і маніторы сістэмы відэатрансляцыі, — распавядаюць у прэс-службе БЧ. — Акрамя таго, сядзенні ў вагонах 1-га і 2-га класаў больш камфортныя.

Яшчэ адна навінка ад Беларускай чыгункі, якая пачала дзейнічаць з пераходам на летні расклад, — дабрацца з Мінска ў Вільнюс цяпер можна будзе на паўгадзіны хутчэй, а дакладней, за 2 гадзіны 30 хвілін. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што даглядаць пасажыраў з беларускага боку пачалі ў час руху цягніка на ўчастку Маладзечна—Гудагай. У Літве падобныя кантрольныя аперацыі людзі праходзяць у спецыялізаваным тэрмінале на станцыі Вільнюс.

Дарэчы, з 1 чэрвеня па суботах, нядзелях і святочных днях з Мінска ў Вільнюс пачне курсіраваць другі мадэрнізаваны дызель-цягнік. З беларускай сталіцы ён будзе адпраўляцца ў 8 гадзін 45 хвілін.

 

http://www.respublika.info/5756/transp/article62056/

28.05.2013

К списку новостей за 2013 год