Здымачная пляцоўка — станцыя Дубіца
23 января 2013
Чыгуначная станцыя Дубіца — самая паўднёвая ў Брэсцкім раёне — не раз прыцягвала рэжысёраў, якія здымаюць кіно аб падзеях канца ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзяў. Стала вядома, што ў апошнія дні студзеня тут пройдуць здымкі эпізодаў украінска-расійскага фільма "Свяціцель-хірург".
Гэта будзе першы мастацкі фільм пра жыццё свяціцеля Лукі (Валянціна Война-Ясенецкага) — аднаго з ярчэйшых і трагічных лёсаў ХХ стагоддзя. Фільм "Свяціцель-хірург" пачалі здымаць ва Украіне восенню. У Дубіцы плануецца адзняць адзін з самых трагічных эпізодаў — пагрузка эшалона вязняў для адпраўкі ў лагер. Галоўную ролю выконвае Віталь Бязрукаў — бацька "зоркі" расійскага тэлеэкрана Сяргея Бязрукава.
Святлана Яскевіч
http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=107836
23.01.2013
К списку новостей за 2013 год