Электрычкі ў сувязі з пераносам працоўнага дня пойдуць...
29 июня 2012
Якім будзе парадак курсіравання прыгарадных цягнікоў у сувязі з пераносам працоўнага дня 2 ліпеня на суботу 30 чэрвеня? З такім пытаннем рэдакцыя "Звязды" звярнулася ў Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Высветлілася, што на ўчастках Мінск — Маладзечна, Мінск — Орша, Мінск — Асіповічы, Мінск — Баранавічы 30 чэрвеня яны будуць хадзіць як па суботах, 1-3 ліпеня — па раскладзе нядзелі.
Адначасова 30 чэрвеня дадаткова прызначаюцца электрацягнікі: Аляхновічы — Мінск (адпраўляецца са станцыі Аляхновічы ў 6.14, прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 7.24); Пухавічы — Мінск (адпаведна, выхад-прыбыццё — 6.41 і 7.58); Мінск — Пухавічы (адпраўленне з Мінск-Пасажырскага ў 6.41, прыбыццё ў 7.44); Пухавічы — Мінск (адпраўленне ў 7.59, прыбыццё ў 8.59); Стоўбцы — Мінск (выхад са станцыі Стоўбцы ў 6.24, прыбыццё ў сталіцу да Інстытута культуры ў 8.24).
У той жа час 2 і 3 ліпеня з абарачэння здымаецца шэраг цягнікоў гарадскіх ліній: Мінск — Рудзенск (адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 5.32, 18.08); Мінск — Калядзічы (адпраўленне ў 7.15, 17.07); Рудзенск — Мінск (адпраўленне са станцыі Рудзенск у 6.25, 19.26); Калядзічы — Мінск: на 7.37 і 17.29.
На ўчастках Маладзечна — Гудагай, Маладзечна — Круляўшчызна, Маладзечна — Ліда і на ўчастку Орша — Лепель прыгарадныя цягнікі 30 чэрвеня і 1-3 ліпеня будуць курсіраваць як па выхадных днях.
Сяргей Расолька
http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=99349
29.06.2012
К списку новостей за 2012 год