Чэрвень
Кантактная инфармацыя
- Адпачынак і экскурсіі па Беларусі
-
(+375 29) 365 16 36
-
(+375 17) 225 16 36
(+375 17) 225 40 72
- Адпачынак за мяжой
-
(+375 17) 225 18 61
(+375 17) 225 18 18
Дата | Назва экскурсіі | Кошт | Асноўныя месцы наведвання |
---|---|---|---|
ШТОДЗЁННА з 14.00 да 17.00 | Аглядная экскурсія па г. Мінску | 25,00 бел.руб. |
Вы пазнаёміцеся з архітэктурай, гісторыяй і культурай беларускай сталіцы, наведаеце хрысціянскія святыні горада — касцёл Святых Сымона і Алены, праваслаўны кафедральны Сабор Сашэсця Святога Духу, праедзеце па галоўных магістралях і плошчах горада, прагуляецеся па гістарычных раёнах — Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці і пабываеце на Востраве слёз — мемарыяле памяці загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам, а таксама ўбачыце духоўна-інтэлектуальную скарбніцу беларускага народа — будынак Нацыянальнай бібліятэкі. |
Па пятнiцах |
Хатынь—Курган Славы |
31,00/30,00 бел. руб. |
МК “Хатынь быў адкрыты на месцы спаленай вёскі для ўвекавечвання памяці жыхароў Хатыні і інш. беларускіх вёсак. МК “Курган Славы — увянчаны чатырма сыходзячымі ўвысь штыкамі, у гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. |
Па нядзелях |
Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа 08.30—19.30 |
82,00/67,50 (з абедам) бел. руб. |
Знаёмства з Мірскім замкам 16 ст. у п. Мір і горадам-музеем Нясвіж. У Нясвіжы вы ўбачыце ратушу з гандлёвымі радамі, Слуцкую Браму і палацава-замкавы ансамбль. |
Па нядзелях |
Дудуткі 09.00—13.30 |
49,00/42,00 бел. руб. |
Экскурсія ў музей народных промыслаў і тэхналогій, з дэгустацыяй страў. Пабываеце на дзеючым млыне, у ганчарнай майстэрні, кузні, у сельскай пякарні і ў музеі старадаўніх аўтамабіляў. |
Па суботах |
Брэст - Белавежская пушча 06.40 - 23.00 |
95,00/90,00 бел. руб. (з абедам) |
Запрашаем дзяцей і дарослых здзейсніць дзіўнае падарожжа аутобусам у Нацыянальны парк “Белавежская пушча — самы старажытны запаведны лес Еўропы, пагасцяваць у казачным Маёнтку і атрымаць падарунак ад беларускага Дзеда Мароза.
|
Па суботах | Слонім — Жыровічы — Сынковічы 08.30 — 18.30 | 55,00 бел.руб. |
Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з адным з найстаражытнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі — Слонімам, убачыце дзеючы мужчынскі манастыр у Жыровічах, адзін з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе, наведаеце помнік старажытнага абароннага дойлідства XV ст. — царкву-крэпасць Святога Архангела Міхаіла ў Сынковічах. |
Па срэдах |
Лiнiя Сталiна 09.00 - 14.00 |
46,00/ 41,00 бел. руб. |
Адпраўляючыся на гэтую экскурсію, мы пройдзем па гарачым следзе Другой сусветнай вайны, схіляючыся перад сілай духу абаронцаў Айчыны. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу Вы зможаце наведаць артылерыйскі паўкапанір і кулямётны ДОТ, прайсці па акопах і сфатаграфавацца каля сучаснай баявой тэхнікі, пастраляць з “вылегчанай зброі. |
|
Старажытны Полацк 08.30 - 20.30 |
420 000 + ( 70 000 обед) бел. руб. |
Экскурсія ў горад - патрыярх Полацк — найстаражытнейшы з гарадоў Беларусі. Размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны Полацк быў цэнтрам дзяржаўнасці 10 — 12 стст. Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, музей кнігадрукавання, корпус езуіцкага калегіума, помнікі вядомым палачанам прыцягнуць увагу нават самага патрабавальнага турыста. |
Экскурсіі праводзяцца пры наборы групы не меншай за 18 чалавек!!!
Фарміраванне груп і папярэдні запіс на экскурсіі праводзіцца на 1-ым паверсе цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў офісе Турыстычнага цэнтра “Дартур або па тэл. (+375 17) 225 16 36, 225 40 72, 225 14 60.