у Брэсце
1. Аб розніцы ў кошце праезду ў цягніках міжрэгіянальных ліній эканамкласа і бізнес-класа
Тарыфы на перавозкі пасажыраў рэгламентаваны і ўсталёўваюцца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2016 № 29 «Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях». Указаныя тарыфы дыферэнцыраваны ў залежнасці ад адлегласці шляху руху пасажыраў, класа лініі (бізнес-клас, эканомклас), тыпу рухомага саставу
2. Пра сэнс правядзення інфармацыйнага мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра»
Зазначанае мерапрыемства накіравана на забеспячэнне дыялогу паміж Беларускай чыгункай і непасрэднымі спажыўцамі транспартных паслуг, мае на мэце вызначэнне ўзроўню аказання транспартных паслуг, выяўлення вузкіх месцаў і канкрэтных пажаданняў спажыўцоў па іх удасканаленні
3. Аб існуючых ільготах для дзяцей
У цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній пасажыр мае права правозіць з сабой бясплатна дзяцей да 7 гадоў. У цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжнародных і міжрэгіянальных ліній - бясплатна да 5 гадоў, ад 5 да 10 гадоў - з аплатай па льготнаму тарыфу