Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Змешаныя зносіны

Беларуская чыгунка прапануе новую паслугу па адначасовым афармленні праезду ў прамых змешаных зносінах чыгуначным і аўтамабільным транспартам (цягнік+аўтобус) па маршрутах: Мінск—Брэст—Камянец і назад, Мінск—Гомель—Ветка і назад, Гомель—Муляраўка—Петрыкаў і назад.

З Мінска да Камянца (Брэсцкая вобласць) можна дабрацца на цягніку № 607 Мінск—Брэст, а затым на аўтобусе № 379 Брэст—Камянец. Перасадка ў аўтобус ажыццяўляецца на прыгарадным чыгуначным вакзале ў Брэсце. У адваротным кірунку, выязджаючы з Камянца, білеты на аўтобусны рэйс № 384 Камянец—Брэст і цягнік № 652 Брэст—Мінск можна адначасова аформіць у касах аўтастанцыі Камянец з аналагічнай перасадкай у Брэсце.

З Мінска да Веткі можна дабрацца на цягніку № 708 Мінск—Гомель, а затым на аўтобусе № 223 Гомель—Ветка. У адваротным кірунку з Веткі ў Мінск можна дабрацца на аўтобусе № 226, адпраўленнем з аўтастанцыі Ветка, і на цягніку № 707 Гомель—Мінск, а таксама аўтобусам № 223, адпраўленнем з аўтастанцыі Ветка, узгодненым з цягніком № 621 Гомель—Мінск.

Па маршруце Гомель—Муляраўка—Петрыкаў і назад можна даехаць на цягніку № 609/610 Гомель—Гродна—Гомель і аўтобусе № 201 Муляраўка—Петрыкаў—Муляраўка. Час адпраўлення аўтобуса з прыпыначнага пункта Муляраўка — 20.35, з аўтастанцыі Петрыкаў — 04.30. Час прыбыцця аўтобуса на прыпыначны пункт Муляраўка — 04.57.

Праезд можна аформіць у любой білетнай касе Беларускай чыгункі, абсталяванай сістэмай продажу праязных дакументаў «Экспрэс».

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.