Навіны раздзела
Хуткі агляд 2020 года
- Чэрвень
Чэрвень
-
21 чэрвеня 2020Беларуская чыгунка адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск
Цырымонія адкрыцця адбылася 21 чэрвеня 2020 года на станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У ходзе мерапрыемства Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў далажыў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку «Аб развіцці Беларускай чыгункі і перспектывах яе электрыфікацыі».
Адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў па маршруце Светлагорск–Жлобін–Мінск накіравана на ўмацаванне транспартных сувязей і актывізацыю развіцця Гомельскага і Мінскага рэгіёнаў, павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў.
Жыхарам Светлагорска прадастаўлена магчымасць штодзённага праезду ў ранішні і вячэрні час у сталіцу і назад на камфартабельных электрацягніках. Для арганізацыі пасажырскіх зносін, якія звяжуць Светлагорск са Жлобінам і Мінскам, распрацаваны графік руху цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа. Перавозкі будуць ажыццяўляцца сучаснымі саставамі еўрапейскага ўзроўню ЭПР, якія ўжо здабылі папулярнасць у жыхароў і гасцей нашай краіны. На Беларускай чыгунцы цягнікі дадзенай серыі эксплуатуюцца з 2011 года.
Чытаць далей…