Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

З 3 чэрвеня Беларуская чыгунка ў рэжыме падкантрольнай эксплуатацыі адкрывае рух электрацягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа на ўчастку Гомель—Мінск—Гомель

17 мая 2016

З 3 чэрвеня Беларуская чыгунка ў рэжыме падкантрольнай эксплуатацыі адкрывае рух электрацягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа на ўчастку Гомель—Мінск—Гомель.

Цяпер час у шляху ад Мінска да Гомеля скароціцца з 3 гадзін 42 хвілін да 2 гадзін 59 хвілін. Цягнікі № 707/708 Мінск—Гомель і 709/710 Гомель—Мінск, што абслугоўваюцца вагонамі лакаматыўнай цягі на першым этапе заменяць маторвагонныя рухомыя саставы ЭПР вытворчасці кампаніі Stadler. Расклад дадзеных цягнікоў будзе скарэктаваны.

Так, штодзённы цягнік № 707 будзе адпраўляцца з Гомеля ў 7.00 і прыбываць у Мінск у 9.59.

У адваротным кірунку з Мінска цягнік № 708 будзе адпраўляцца штодня ў 18.50 і прыбываць у Гомель у 21.49.

Цягнік № 709 Гомель—Мінск будзе адпраўляцца з Гомеля па пятніцах і нядзелях у 14.36 і прыбываць у Мінск у 17.37.

Цягнік № 710 Мінск—Гомель будзе адпраўляцца з Мінска па пятніцах і нядзелях у 11.00 і прыбываць у Гомель у 14.16. У пуці руху дадзенага цягніка прадугледжаны прыпынку па станцыях Жлобін і Бабруйск.

У першы рэйс 3 чэрвеня цягнік № 709 Гомель—Мінск з Гомеля адправіцца ў 14.36, а цягнік № 708 з Мінска — у 18.50.

У перыяд падкантрольнай эксплуатацыі электрыфікаванага ўчастка будзе ажыцяўляцца комплексны кантроль за працай тэхнічных добраўпарадкаванняў інфраструктуры ў рэальных умовах руху цягнікоў на электрацяге. Таксама будзе нададзена ўвага аптымізацыі графіка руху цягнікоў. Беларуская чыгунка гатова да адкрытага дыялогу з пасажырамі і разгледзіць канструктыўныя прапановы па яго ўдасканаленні.

У сувязі са змяненнем раскладу руху цягнікоў № 707/708, № 710/709 будзе скарэктаваны расклад цягнікоў № 647 Гомель—Мінск, № 669 Гомель—Мінск і цягніка № 742 Мінск—Жлобін.

Звяртаем увагу таксама на змяненне з 3 чэрвеня раскладу руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа на участках Мінск—Асіповічы, Жлобін—Асіповічы, Жлобін—Гомель.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца на сайце rw.by.

У далейшым, пасля завяршэння хадавых прыёмачных выпрабаванняў двух семівагонных цягнікоў ЭПМ дадзены рухомы састаў плануецца задзейнічаць для ажыцяўлення перавозак пасажыраў на ўчастку Гомель—Мінск—Гомель.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год