Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

На Беларускую чыгунку пастаўлены першы сямівагонны электрацягнік серыі ЭПМ міжрэгіянальных ліній бізнес-класа

23 снежня 2015

На Беларускую чыгунку пастаўлены першы сямівагонны электрацягнік серыі ЭПМ міжрэгіянальных ліній бізнес-класа вытворчасці ЗАТ «Штадлер-Мінск».

У цяперашні час састаў знаходзіцца ў маторвагонным дэпо Мінск у часовай зоне мытнага кантролю. Пасля завяршэння мытных працэдур будуць праведзены пуска-наладачныя працы, прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні новага рухомага саставу.

Усяго, паводле дзейснага кантракту Беларускай чыгункі з кампаніяй Stadler Bussnang AG, на БЧ павінна быць пастаўлена 2 сямівагонных электрацягніка. Пастаўка другога саставу чакаецца ў лютым 2016 года.

Абодва сучасных электрацягніка будуць абслугоўваць і рыхтаваць у рэйс у маторвагонным дэпо Мінск. Саставы будуць курсіраваць у міжрэгіянальным паведамленні на электрыфікаваных участках Беларускай чыгункі.

Сямівагонныя электрацягнікі маюць шэраг пераваг, якія дазволяць забяспечыць камфорт далёкіх паездак. У новым рухомым саставе прадугледжаны прасторныя салоны (шырыня кузава складзе 3 480 мм); зручныя сядзенні з магчымасцю рэгулявання становішча; у адным з вагонаў абсталююць буфет. У новых цягніках будзе 5 туалетных комплексаў, адзін з якіх прызначаны для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. У адным з вагонаў таксама прадугледжана шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і пасажыраў з дзіцячымі калыскамі і роварамі.

Акрамя таго, у сямівагонных цягніках міжрэгіянальных ліній прадугледжаны 382 месцы. З іх — 16 месцаў 1 класа, аб'яднаных у асобную зону падвышанай камфортнасці ў адным з галаўных вагонаў.

У далейшым Беларуская чыгунка плануе працягнуць супрацоўніцтва з ЗАТ «Штадлер Мінск» па набыцці сучаснага рухомага саставу.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год