Паважаныя пасажыры! Калі вы едзеце ў цягніку за мяжу (цягнік транзітам перасякае граніцы адной або некалькіх дзяржаў), вам неабходна пераканацца, што вашы дакументы дазваляюць перасекчы адпаведныя граніцы.
Просім вас уважліва вывучыць пашпартна-адміністрацыйныя (у тым ліку візавыя) і мытныя правілы як у адносінах да сябе, так і ў дачыненні да сваёй ручной паклажы і багажу.
Перавозчык не мае права кантраляваць выкананне названых правілаў і не нясе адказнасці за невыкананне гэтых правілаў пасажырамі.
Звяртаем увагу, што невыкананне правілаў і патрабаванняў ўезду ў краіну або правілаў транзіту можа прывесці да матэрыяльнай адказнасці пасажыра, з далейшай яго затрымкай у пункце ўезду ў краіну на нявызначаны тэрмін, альбо яго дэпартацыяй з краіны ўезду.
Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб парадку перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў рэкамендуем вам звяртацца ў міграцыйныя, пагранічныя або мытныя органы краіны прызначэння і кожнай з краін, размешчаных на маршруце цягніка.
Грамадзяніне Рэспублікі Беларусь могуць перасякаць дзяржаўную граніцу краіны па наступных дакументах:
1. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
2. Дыпламатычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
3. Службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
4. Нацыянальнае пасведчанне асобы марака Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці суднавай ролі або выпіскі з яе);
5. Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для ўезду ў Рэспубліку Беларусь — пры страце вышэйадзначаных дакументаў).
Непаўналетнія грамадзяне Беларусі могуць выязджаць з краіны па сваіх сапраўдных дакументах (пасведчання аб нараджэнні дзіцяці недастаткова, абавязкова неабходны пашпарт).
Пры падарожжы з дзецьмі варта звярнуць увагу на неабходнасць наяўнасці адпаведных дазваленчых дакументаў і ў асоб якія іх суправаджаюць.
Грамадзяне і асобы без грамадзянства (за выключэннем грамадзян Беларусі, Расіі і замежных грамадзян, якія маюць пашпарты балельчшыка і сапраўдны дакумент, які сведчыць асобу) могуць выязджаць з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю толькі праз міжнародныя пункты пропуску. Пры ажыццяўленні ўезду ў Расію з тэрыторыі Беларусі такая магчымасць ўяўляецца толькі пры накіраванні авіятранспартам.*
Больш падрабязна аб парадку перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь можна даведацца на сайце Дзяржпагранкамітэта www.gkpv.gov.by альбо ўдакладніць па тэлефоне кругласутачнай «гарачай лініі» Дзяржпагранкамітэта Беларусі +375 17 365-26-12.
* Правілы і парадак перасячэння дзяржаўнай граніцы Расійскай Федэрацыі можна спазнаць на сайце ps.fsb.ru .