Маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» - 2025
З мэтай прыцягнення моладзі, якая навучаецца і працуе, да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі, антыкарупцыйнай асветы насельніцтва і фарміравання ў грамадстве нецярпімага стаўлення да карупцыйных праяў дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў арганізавалі конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы.
Удзельнікамі сталі работнікі Беларускай чыгункі ва ўзросце да 25 гадоў, дзеці работнікаў беларускай магістралі ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама юныя чыгуначнікі – выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава.
Конкурс праводзіўся ў трох узроставых групах: ад 10 да 15 гадоў, ад 16 да 20 гадоў і ад 21 года да 25 гадоў. Свае работы ўдзельнікі прадставілі ў наступных намінацыях: «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат», «Лепшы відэаролік». Усяго на конкурс паступіла 62 работы.
Лепшы малюнак
Узроставая група ад 10 да 15 гадоў:
1 месца – праца Угорыч Лізаветы. Мама Лізаветы працуе ў Віцебскім філіяле дзяржаўнага прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС» спецыялістам па мытным дэклараванні.
2 месца – праца Вінаград Ксеніі. Бацька Ксеніі працуе ў Баранавіцкім грузавым цэнтры транспартнай лагістыкі.
3 месца – праца Дзмітрыя і Веранікі Гардзейчык. Іх бацька працуе начальнікам рэзерву брыгад лакаматыўных у лакаматыўным дэпо Гомель.
Узроставая група ад 16 да 20 гадоў:
1 месца – праца Анацкага Аляксандра. Яго маці – начальнік станцыі Мінойты Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
2 месца – праца Савасцьянчык Валерыі – білетнага касіра станцыі Жлобін Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Узроставая група ад 21 да 25 гадоў:
1 месца – праца Грыб Марыі – электрамеханіка Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
2 месца – праца Шумілава Максіма – слесара па рамонце аўтамабіляў Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Лепшы плакат
Узроставая група ад 10 да 15 гадоў:
1 месца – праца Давыдзенка Цімафея. Мама прызёра працуе вядучым спецыялістам аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі..
Узроставая група ад 16 да 20 гадоў:
1 месца – праца Шаршнёвай Лізаветы – агента камерцыйнага па транспартным абслугоўванні станцыі Магілёў Магілёўскага аддзяленне Беларускай чыгункі.
Узроставая група ад 21 да 25 гадоў:
1 месца – праца Храпуновай Лізаветы ў суаўтарстве з Бялецкай Валерыяй, якія працуюць у Культурна-спартыўным комплексе Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
2 месца – праца Гоганава Арсенія – інжынера групы па распрацоўцы нарматыўна-тэхнічнай і тэхналагічнай дакументацыі Дарожнай лабараторыі вагоннай гаспадаркі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі.
3 месца – праца Шуцьевай Ганны – кладаўшчыка дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Лепшы відэаролік
Узроставая група ад 21 года да 25 гадоў:
1 месца – праца Сернова Мікіты – начальніка пасажырскага цягніка Гомельскага вагоннага ўчастка, выкананая ў суаўтарстве з Сіроткінай Людмілай, вядучым спецыялістам сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай працы Гомельскага аддзялення чыгункі.
2 месца – відэаролік Якуць Юліі – інжынера па метралогіі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі, выкананы ў суаўтарстве з Рудагіным Дзмітрыем – інжынерам Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі.
3 месца – праца Сакаловіча Паўла – інжынера-тэхнолага лакаматыўнага дэпо Баранавічы.














