Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» - 2024

У мэтах прыцягнення моладзі да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі, Беларускай чыгункай было арганізавана правядзенне конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» сярод работнікаў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» ва ўзросце да 25 гадоў, іх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, юных чыгуначнікаў – выхаванцаў Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава.

Мэта конкурсу – прыцягненне моладзі, якая навучаецца і працуе, да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі, стварэнне атмасферы нецярпімасці да гэтай негатыўнай сацыяльнай з'явы, недапушчэнне карупцыйных праяў у працоўных калектывах.

На конкурс было прадстаўлена 47 работ, 13 з якіх накіраваны аўтарамі для ўдзелу ў Міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».

Лепшы малюнак

Узроставая група ад 21 да 25 гадоў:
1  месца – праца Максіма Шумілава, слесара па рамонце аўтамабіляў транспартнага ўчастка Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

2 месца – праца Алесі Пяткевіч, інжынера аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.

Узроставая група ад 16 да 20 гадоў:
1 месца – праца Анастасіі Бутраменка, навучэнкі ДУА «Гімназія № 2 г. Магілёва» (маці: Гаварунова Ірына Алегаўна, вядучы спецыяліст рэгіянальнага цэнтра транспартнага абслугоўвання аддзела грузавой работы Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі).

2 месца – праца Максіма Федарынчыка, выхаванца Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава.

3 месца – праца Елісея Маладога, выхаванца Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава.

Узроставая група ад 10 да 15 гадоў:
1 месца – праца Ігната Ігнацюка, навучэнца ДУА «Гімназіі № 1 г. Віцебска» (маці: Ігнацюк Крысціна Сяргееўна, бухгалтар лакаматыўнага дэпо Віцебск Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі).

2 месца – праца Алесі Бірулі, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Асіповічы імя Б.М.Дзмітрыева» (бацька: Біруля Вячаслаў Сяргеевіч, начальнік Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі).

3 месца – праца Кацярыны Міначкінай, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Оршы» (маці: Міначкіна Вольга Валер'еўна, інжынер па арганізацыі і нарміраванні працы станцыі Орша-Цэнтральная Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі).

Лепшы плакат
Узроставая група ад 10 да 15 гадоў:
1 месца – праца Іллі Варапаева, навучэнца УА «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» (маці: Варапаева Кацярына Анатольеўна, вядучы спецыяліст аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі).

Узроставая група ад 21 да 25 гадоў:
1 и 3 месцы – праца Наталлі Нячаевай, інжынера Магілёўскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

2 месца – праца Яўгена Казачка, інжынера па арганізацыі і нарміраванню працы Цэнтра распрацоўкі нарматываў для арганізацыі і нармавання працы дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».




Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць