Маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!» - 2023
Конкурс праводзіўся сярод работнікаў БЧ ва ўзросце да 35 гадоў. Свае ідэі яны маглі аформіць у выглядзе плаката і (або) відэароліка. Галоўная мэта конкурсу – прыцягненне моладзі беларускай магістралі да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі, фарміраванне ў грамадстве нецярпімага стаўлення да падобных супрацьзаконных праяў.
Лепшы відэаролік
1 месца – «Карупцыя гэта» (праца электрамеханіка Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Арцёма Базарава).
2 месца – «Разам супраць карупцыі» (праца машыніста крана аднаўленчага цягніка Брэсцкага аддзялення Дзмітрыя Чэлідзэ).
3 месца – «Усё пачынаецца з кожнага» (праца электрамеханіка Гомельскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Арцёма Базарава і мастацкага кіраўніка клубнай установы Культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Валерыі Бялецкай).














