Служба знешніх сувязяў
| Начальнік службы | Сергіенка Аляксандр Пятровіч |
| Намеснік начальніка службы | Капелька Віталій Iванавіч |
| Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела па супрацоўніцтве з краінамі СНД |
Іваноў Дзмітрый Аляксандравіч |
| Аддзел па супрацоўніцтве з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі, пратаколе і візавай працы | тэл. (+375 17) 225 04 13, факс 328 60 78 |
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 46 27
Факс: 328 60 78, 225 46 53
E-mail: international@rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба знешніх сувязяў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка чыгункі, які курыруе пытанні знешніх сувязяў.
Асноўныя кірункі дзейнасці:
- Вызначэнне і рэалізацыя асноўных кірункаў развіцця супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі ў галіне чыгуначнага транспарту;
- Правядзенне транспартнай палітыкі, якая адпавядае інтарэсам Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з палажэннямі пагадненняў (дамоў) міжурадавага і міжведамаснага характару ў галіне чыгуначнага транспарту, нарматыўнымі дакументамі міжнародных транспартных арганізацый, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь або Беларуская чыгунка;
- Правядзенне сумесна з датычнымі службамі і самастойнымі аддзеламі Упраўлення Беларускай чыгункі адзінай тэхнічнай, тарыфнай, прававой і інфармацыйнай палітыкі чыгункі на міжнародным узроўні.
Служба ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:
- арганізуе працу па супрацоўніцтве з чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і краін Балтыі, як на двухбаковай аснове, так і ў рамках Савета па чыгуначным транспарце, іншымі міждзяржаўнымі (міжурадавымі) органамі па пытаннях дзейнасці чыгуначнага транспарту;
- арганізуе працу па супрацоўніцтве з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі, чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў, замежнымі фірмамі, а таксама транспартнымі органамі ААН;
- каардынуе працу пры распрацоўцы міжнародных пагадненняў (дагавораў) па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту;
- ажыццяўляе аператыўнае кіраванне дзейнасцю прадстаўніцтваў Беларускай чыгункі за мяжой;
- распрацоўвае з датычнымі службамі і самастойнымі аддзеламі Упраўлення Беларускай чыгункі памежныя чыгуначныя пагадненні з чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў, што мяжуюць з Рэспублікай Беларусь;
- забяспечвае падрыхтоўку ўдзелу чыгункі ў рабоце Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД і Балтыі;
- ажыццяўляе падрыхтоўку заключэнняў па прапановах чыгуначных адміністрацый замежных дзяржаў аб падпісанні пагадненняў, ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзейныя пагадненнi;
- забяспечвае атрыманне ад міжнародных транспартных арганізацый (АСЧ, МСЧ, ФТЕ, КСТП і інш), чыгуначных адміністрацый замежных дзяржаў, транспартных арганізацый ААН, а таксама замежных фірмаў матэрыялаў па розных напрамках супрацоўніцтва, сістэматызуе гэтыя матэрыялы і даводзіць да ведама датычных службаў і самастойных аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі;
- ажыццяўляе пераклад карэспандэнцыі, якая паступае ад міжнародных арганізацый і чыгуначных адміністрацый замежных дзяржаў, з замежных моў і, пры неабходнасці, выходнай карэспандэнцыі на замежныя мовы;
- арганізуе правядзенне перамоў кіраўніцтва Беларускай чыгункі з замежнымі дэлегацыямі, прадстаўнікамі амбасад;
- прымае ўдзел у перамовах і нарадах, якія праводзяцца чыгуначнымі адміністрацыямі, міжнароднымі арганізацыямі і замежнымі фірмамі за мяжой;
- ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў і заключэнняў сумесна з датычнымі службамі аб умовах змены візавага рэжыму перасячэння дзяржаўнай мяжы персаналам чыгункі, узаемадзейнічае па гэтым пытанні з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства замежных спраў РБ і датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў.
Прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой
Кіраўнік прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі – Фурэнец Аляксей Міхайлавіч
Пл. Тверской заставы, д. 5а, офис 219
125047, г. Москва, Российская Федерация
Тэл./факс: +7 495 262 94 27
Чыг. тэлефон: 7 900 2 94 27
E-mail: bc_ru@isc.by
Кіраўнік прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Польшча – Жыдкоў Дзмітрый Анатольевіч
Aleje Jerozolimskie 65/79 (Marriott Hotel), pok./local 16.14
00-697 Warszawa, Rzeczpospolita Polska
Тэл.: +48 22 630 62 10, факс: +48 22 630 62 11
Маб.: + 48 661 860 912
E-mail: bc_pl@rw.by







.png)

Мінскае аддзяленне
Баранавіцкае
аддзяленне
Брэсцкае аддзяленне
Гомельскае
аддзяленне
Магiлёўскае
аддзяленне
Віцебскае
аддзяленне




