Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба арганізацыйна-кадравай работы

Начальник службы  Кашко Андрэй Аляксандравіч
Першы намеснік начальніка службы 
Арцёменка Наталля Мікалаеўна
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела развіцця персаналу  
Камкічова Наталля Уладзіміраўна

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 48 57
E-mail: nup@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба арганізацыйна-кадравай работы з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні Начальніку Беларускай чыгункі.

У склад службы ўваходзяць:

  • аддзел работы з кіраўнічымі кадрамі;
  • аддзел арганізацыйнай работы;
  • аддзел адукацыі і развіцця персаналу;
  • сектар кадрава-метадычнай работы.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • удзел у распрацоўцы і правядзенні кадравай палітыкі на Беларускай чыгунцы;
  • забеспячэнне падбору і расстаноўкі кадраў;
  • вызначэнне бягучай і перспектыўнай патрэбы ў кадрах і крыніцы яе задавальнення;
  • арганізацыя работы па камплектаванні Беларускай чыгункі кадрамі патрэбных прафесій, спецыяльнасцей і кваліфікацыі;
  • фармiраванне кадравага рэзерву для вылучэння па кадравых рэестрах кiраўнiка дзяржавы, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, наменклатурах Начальніка Беларускай чыгункі;
  • арганізацыя правядзення атэстацыі;
  • арганізацыя падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, якія праводзяцца з удзелам Начальніка Беларускай чыгункі;
  • арганізацыя падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі;
  • аналіз стану працоўнай дысцыпліны і распрацоўка прапаноў па яе ўмацаванні;
  • падрыхтоўка і афармленне матэрыялаў для прадстаўлення работнікаў Беларускай чыгункі да ўзнагароджання дзяржаўнымі і галіновымі ўзнагародамі, ганаровымі граматамі;
  • супрацоўніцтва з установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і навучальнымі ўстановамі чыгунак Расійскай Федэрацыі па пытаннях падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў Беларускай чыгункі;
  • удзел у фарміраванні і кантролі выканання Плана камплектавання груп па бесперапыннаму прафесійнаму навучанню рабочых (служачых) у дарожным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка»;
  • удзел у арганізацыі адукацыйнага працэсу па прафесійнай падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі рабочых (служачых);
  • удзел у распрацоўцы і абнаўленні вучэбна-праграмнай дакументацыі, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, іншых матэрыялаў;
  • удасканаленне механізму прагназавання і сістэмы вызначэння прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў выпускнікоў навучальных устаноў, якія гарантуюць прафесійную мабільнасць будучых спецыялістаў ;
  • укараненне новых формаў дадатковай прафесійнай адукацыі.