Служба арганізацыі працы і заработнай платы
| Начальнік службы | Малочнікаў Эдуард Гаррыевiч |
| Намеснік начальніка службы | Русакова Маргарыта Барысаўна |
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 47 29
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба арганізацыі працы і заработнай платы з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў Начальніка Беларускай чыгункі.
Асноўныя задачы і функцыі службы:
- арганізацыя аплаты і стымулявання працы;
- арганізацыя працэсаў нармiравання працы;
- удасканаленне арганізацыйна-функцыянальнай структуры кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
- метадычнае забеспячэнне пытанняў арганізацыі аплаты і нармавання працы, кіравання вытворчасцю;
- кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
- распрацоўка на аснове эканамічных разлікаў і абгрунтаванняў з улікам прапаноў арганізацый перспектыўных і бягучых паказчыкаў па росце заработнай платы, своечасовае давядзенне зацверджаных паказчыкаў да арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
- правядзенне работы па ўдасканаленні арганізацыі нармавання працы, формаў і сістэм аплаты працы, узмацненні ролі матэрыяльнага стымулявання ў забеспячэнні росту прадукцыйнасці працы, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і якасці прадукцыі, што выпускаецца, работ і паслуг, эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў, зніжэнні запасаў гатовай прадукцыі;
- арганізацыя работы па шырокім прымяненні абгрунтаваных нормаў выпрацоўкі, часу, колькасці, своечасоваму іх перагляду і замене;
- арганізацыя работы па паляпшэнні выкарыстання працоўнага часу, рацыяналізацыі працоўных месцаў, укараненні прагрэсіўных прыёмаў і метадаў працы;
- аналіз выкарыстання фондаў аплаты працы арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, запланаванага росту аб'ёмаў вытворчасці, заданняў па зніжэнні працаёмкасці;
- удзел у рабоце па ўдасканаленні структуры арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, распрацоўцы формаў і ўпарадкаванні складання штатных раскладаў арганізацый і іх адасобленых структурных падраздзяленняў;
- падрыхтоўка аналітычных запісак аб структуры заработнай платы і выкарыстанні працоўнага часу (звышурочных работах, гадзінах прастою, іншых стратах працоўнага часу), унясенне прапаноў па ліквідацыі выяўленых недахопаў;
- арганізацыя работы па павышэнні прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці, за кошт сумяшчэння прафесій (пасад), пашырэння зон абслугоўвання, выканання работ з меншай колькасцю персаналу, а таксама калектыўных формаў арганізацыі і стымулявання працы;
- ажыццяўленне кантролю за дакладнасцю найменняў прафесій і пасад у адпаведнасці з характарам выкананай працы, ужываннем тарыфных ставак і здзельных расцэнак, службовых акладаў, даплат, надбавак, ільгот і кампенсацый па аплаце працы, а таксама за тарыфікацыяй работ і усталяваннем разрадаў у адпаведнасці з Адзіным кваліфікацыйным даведнікам пасад служачых, Адзіным тарыфна-кваліфікацыйным даведнікам прац і прафесій рабочых;
- удзел у кантрольна-аналітычных мерапрыемствах у адносінах да арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі;
- правядзенне аналізу прадукцыйнасці працы, сярэдняспісачнай колькасці, сярэднямесячнай заработнай платы, адхіленняў тэмпаў росту прадукцыйнасці працы ад тэмпаў росту сярэднямесячнай заробтнай платы па арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
- узаемадзеянне з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў па рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі, абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў, забеспячэнні аднолькавасці сацыяльных гарантый і кампенсацый, вызначэнню асаблівасцяў (адхіленняў), абумоўленых існуючымі ўмовамі. Ажыццяўленне сумесна з датычнымі структурнымі падраздзяленнямі Упраўлення Беларускай чыгункі і прафсаюзнай арганізацыяй распрацоўкі праекта калектыўнага дагавора і забеспячэнне кантролю за яго выкананнем.;
- арганізацыя аплаты і стымулявання працы кіраўнікоў арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, работнікаў Упраўлення Беларускай чыгункі;
- удзел у фармiраванні структуры і распрацоўцы штатнага раскладу Ўпраўлення Беларускай чыгункі і ўнясенне прапаноў па яго ўдасканаленні;
- удзел у атэстацыі рабочых месцаў, распрацоўцы бізнес-планаў арганізацый, умоў конкурсу прафесійнага майстэрства, спаборніцтваў, аглядаў-конкурсаў, мерапрыемстваў па развіцці творчай актыўнасці працоўных, распаўсюджванні перадавога вопыту;
- падрыхтоўка сумесна са структурнымі падраздзяленнямі Ўпраўлення Беларускай чыгункі прапаноў аб рэарганізацыі арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі і іх структурных падраздзяленняў;
- узгадненне палажэнняў аб службах і самастойных аддзелах Упраўлення Беларускай чыгункі, статутаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі ў межах кампетэнцыі службы;
- курыраванне дзейнасці Цэнтра распрацоўкі нарматываў для арганізацыі і нармiравання працы;
- распрацоўка нарматыўных і метадычных дакументаў па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю службы.







.png)

Мінскае аддзяленне
Баранавіцкае
аддзяленне
Брэсцкае аддзяленне
Гомельскае
аддзяленне
Магiлёўскае
аддзяленне
Віцебскае
аддзяленне




