Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Канструктарска-тэхнічны цэнтр

Начальнік

Федарцоў Міхаіл Віктаравіч

Намеснік начальніка

Шумскі Уладзімір Іванавіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 40 98, факс 225 29 30
E-mail: ktc@mnsk.rw.by
Адрас: Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Брэст-Літоўская, 9а

Асноўныя напрамкі дзейнасці прадпрыемства:

  • Распрацоўка, праектаванне і будаўніцтва пад ключ сістэм і комплексаў АСКТП.
  • Укараненне новых тэхналогій і тэхнічных сродкаў па аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў на чыгуначным транспарце. Арганізацыя і выкананне работ па абслугоўванню апаратных сродкаў і суправаджэнню праграмнага забеспячэння сістэм і комплексаў АСКТП. Аўтаматызаванае праектаванне з выкарыстаннем метадаў трохмернага мадэліравання.
  • Выпрабаванні і тэхнічны аўдыт прадукцыі чыгуначнага прызначэння. Арганізацыя выпрабаванняў з выкарыстаннем інфраструктуры Беларускай чыгункі. Выпрабаванні праграмнага забеспячэння сістэм і комплексаў АСКТП. Неразбураючы кантроль вузлоў і дэталяў рухомага саставу.
  • Метралагічнае забеспячэнне вытворчай дзейнасці чыгуначнага транспарту. Паверка і рамонт сродкаў вымярэнняў, у тым ліку складаных радыёэлектронных устройстваў і сістэм, прыбораў уліку і рэгулявання цеплавой энергіі. Атэстацыя выпрабавальнага абсталявання.

Інавацыйная палітыка Беларускай чыгункі дазваляе паспяхова ўкараняць і развіваць перадавыя метады работы ў розных галінах гаспадарчай дзейнасці. Важным складальнікам эфектыўнасці работы чыгуначнікаў з'яўляецца паўнавартаснае інфармацыйнае забеспячэнне. Для гэтых мэтаў функцыянуе з 1986 года Канструктарска-тэхнічны цэнтр Беларускай чыгункі, у склад якога ўваходзяць падраздзяленні:

  • Праектна-тэхналагічнае бюро (г. Мінск);
  • Цэнтр выпрабаванняў і тэхнічнага аўдыту (г. Мінск, г. Віцебск);
  • Гомельскі цэнтр (г. Гомель);
  • Цэнтральная лабараторыя метралогіі (г. Мінск);
  • Дарожны цэнтр па тэхнічным абслугоўванні і рамонту электронных сістэм (г. Мінск);
  • Дарожная электратэхнічная лабараторыя (г. Мінск);
  • Дарожная лабараторыя аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі (г. Мінск);
  • Дарожны цэнтр кіравання сеткі сувязі і перадачы даных (г. Мінск);
  • Дарожная лабараторыя вагоннай гаспадаркі (г. Мінск).

Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі з'яўляюцца распрацоўка, праектаванне, выраб і ўкараненне аўтаматызаваных сістэм кіравання тэхналагічнымі працэсамі на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Распрацаваная ў Канструктарска-тэхнічным цэнтры тэхналогія збору, апрацоўкі і перадачы інфармацыі дазваляе аўтаматызаваць працэс кантролю і кіравання аб'ектамі ў розных галінах народнай гаспадаркі. Універсальнасць распрацаванай тэхналогіі дазволіла вырашаць пытанні комплекснага інфармацыйнага абслугоўвання розных тэхналагічных участкаў дарогі.

Адным з варыянтаў паспяховага прымянення гэтай тэхналогіі на Беларускай чыгунцы з'яўляецца ўкараненне аўтаматызаванай мікрапрацэсарнай сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» (АС ДЦ «Нёман»), якая прызначана для дыстанцыйнага кантролю і кіравання.

У цяперашні час гэта тэхналогія выкарыстоўваецца для

  • энергазабеспячэння і жыццезабеспячэння будынкаў і збудаванняў;
  • сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі і сувязі на чыгуначным транспарце;
  • планавання, арганізацыі і кіравання рухам на чыгуначным транспарце.

АС ДЦ «Нёман» забяспечвае дыстанцыйны кантроль, выяўленне адхіленняў у тэхналогіях перавозачнага працэсу ад нормы, кантроль стану апаратуры з вядзеннем пратаколу тэлесігнализацыі, дзеянняў персаналу, які абслугоўвае аб'екты энергазабеспячэння і жыццезабеспячэння будынкаў і збудаванняў, сігналізацыі, цэнтралізацыі, блакіроўкі сувязі на чыгуначным транспарце.

Ўкараненне праграмна-апаратнага комплексу дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» дазволіла істотна скараціць выдаткі на абсталяванне працоўных месцаў дыспетчараў розных тэхналагічных участкаў (цягніковых дыспетчараў, энергадыспетчараў, дыспетчараў сувязі) і забяспечыць іх найбольш поўнай інфармацыяй аб аператыўнай цягніковай сітуацыі, стане ўстройстваў СЦБ, сувязі і энергазабеспячэння. Пры распрацоўцы АРМ цягніковага дыспетчара рэалізаваны такія функцыі, як вядзенне выкананага графіка руху цягнікоў, тэлевымярэнне электрычных параметраў кантраляваных аб'ектаў, аўтаматызацыя разлікаў паказчыкаў работы дыспетчараў. На базе гэтай тэхналогіі Беларуская чыгунка змагла выйсці на новы ўзровень арганізацыі аператыўнага кіравання і стварыць Цэнтр кіравання перавозкамі (ЦКП).

Вартасць ўкаранення АС ДЦ «Нёман» значна ніжэй вартасці ўкаранення аналагічных замежных сістэм і ў цяперашні час праграмна-апаратны комплекс дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман» паспяхова функцыянуе на чыгунках Беларусі, Эстоніі і Казахстана.

Прымяненне мікрапрацэсарнай тэхнікі дазволіла істотна пашырыць функцыянальныя магчымасці сістэмы дыспетчарскай цэнтралізацыі. Акрамя аператыўнага адлюстравання цягніковай сітуацыі, стану аб'ектаў кантролю, сучасная сістэма ДЦ «Нёман» дапоўнена функцыямі аўтаматычнага разліку паказчыкаў работы, прагназіравання, планавання, дакументавання падзей, вядзення архіваў дакументаў і нарматыўна-даведачнай інфармацыі, комплекснай дыягностыкі тэхнічных сродкаў і стану праграмнага забеспячэння, тэлевымярэння, абмену з сістэмамі АСАКП, САIРС і інш.

Укараненне Сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі рухомага саставу (САIРС) на Беларускай чыгунцы карэнным чынам мяняе тэхналогію збору даных аб перамящэннях і месцазнаходжанні вагонаў і лакаматываў, дазваляе ставіць і вырашаць маштабныя задачы аптымізацыі кіравання перавозачным працэсам. Увесь лакаматыўны і вялікая частка грузавога вагоннага парку беларускай магістралі абсталяваны кодавымі бартавымі датчыкамі, на пуцях устаноўлены спецыяльныя падлогавыя пункты счытвання, якія ў аўтаматычным рэжыме апрацоўваюць даныя (састаўнасць цягніка, час і напрамак руху, нумар лакаматыва і вагона). САIРС дазваляе не толькі весці ўлік лакаматываў і вагонаў, але і павялічыць колькасць кантраляваных пунктаў тэхналагічнага працэсу.

У рамках работ па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання энергетычных рэсурсаў Гомельскім цэнтрам распрацавана Рэгіянальная сістэма інтэграванай апрацоўкі маршруту машыніста (РС IАММ), якая дазволіла пашырыць магчымасці сістэмы інтэграванай апрацоўкі маршруту машыніста (IАММ) IВЦ Куйбышаўскай чыгункі (г. Самара) за кошт распрацоўкі ўласных справаздачных формаў. Укараненне гэтага праграмнага забеспячэння дало магчымасць комплексна вырашаць пытанні атрымання справаздачнай дакументацыі па аб'ёмах работ выкананых машыністамі, больш поўнага ўліку і дакладнага нарміравання расходу энерганосьбітаў.

Сістэма аўтаматызацыі падрыхтоўкі і афармлення дакументацыі грузавой камерцыйнай справаздачнасці (САПАД) ўкараняецца не толькі на прадпрыемствах Беларускай чыгункі, але і на прадпрыемствах Узбекскіх чыгунак. У гэтай распрацоўцы ўпершыню рэалізавана магчымасць стварэння поўнага варыянту электроннай дарожнай ведамасці. Акрамя таго, яна дазваляе ажыццяўляць як унутраны, так і міждзяржаўны дакументаабарот у электронным выглядзе.

Рэалізаваная Аўтаматызаваная сістэма кантролю бяспекі руху (АС КБР) істотна палепшыла работу Апарату галоўнага рэвізора па бяспецы руху цягнікоў па зборы і апрацоўцы інфармацыі, а таксама аператыўнага рэагавання на выпадкі браку, дапушчаныя ў працэсе перавозак.

Магчымасці Канструктарска-тэхнічнага цэнтра дазваляюць ажыццяўляць і іншыя работы, такія як метралагічнае забеспячэнне; распрацоўка нарматыўна-тэхнічнай, канструктарскай і метадычнай дакументацыі; састаўленне кніг раскладу пасажырскага, прыгараднага і грузавога руху; мантаж і наладка прыбораў уліку вады і цяпла, пусканаладачныя работы электратэхнічных устройстваў; ліццё і механічная апрацоўка дэталяў з каляровых і чорных металаў і сплаваў на іх аснове.

У мэтах павышэння бяспекі і якасці перавозачнага працэсу Цэнтральная лабараторыя метралогіі ўдзельнічае ў распрацоўцы і ўкараненні сучасных методык выканання вымярэнняў, паверкі сродкаў вымярэнняў і дапускавога кантролю, аўтаматызаванага кантрольна-вымяральнага абсталявання, вымяральных сістэм, эталонаў, якія ўжываюцца для паверкі сродкаў вымярэнняў, атэстацыі выпрабавальнага абсталявання на прадпрыемствах Беларускай чыгункі і іншых арганізацыях.

Важным з'яўляецца ўдзел у забеспячэнні адзінства і патрабаванай дакладнасці вымярэнняў для арганізацыі бяспечнага руху рухомага саставу Беларускай чыгункі, дасягненні высокай якасці выпускаемай прадукцыі, паслуг, рамонту, абслугоўвання тэхнічных сродкаў, стварэнне бяспечных умоў працы і аховы навакольнага асяроддзя. Ёсць сертыфікат адпаведнасці на рамонт сродкаў вымярэнняў. Кваліфікаванымі спецыялістамі выконваюцца работы ў стацыянарных умовах, у перасовачных вагонах-лабараторыях, а таксама непасрэдна на прадпрыемствах у заказчыкаў.

Укараненне перадавых тэхналогій у галіне эксплуатацыі электратэхнічнага абсталявання, кантактнай сеткі, рэлейных ахоў, аўтаматыкі, вымярэнняў, тэлемеханікі, вылічальнай мікрапрацэсарнай тэхнікі гаспадаркі электразабеспячэння Беларускай чыгункі ажыццяўляе Дарожная электратэхнічная лабараторыя.

Дарожная электратэхнічная лабараторыя мае атэстат акрэдытацыі ў Сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 і прапануе свае паслугі ў галінах:

  • вымярэнне супраціўлення ізаляцыі ў электраўстаноўках да 1000 В;
  • праверка наяўнасці ланцуга паміж зазямліцелями і зазямляльных элементамі;
  • праверка спрацоўвання абароны ў электраўстаноўках да 1000 В пры сістэме забеспячэнне з глухім зазямленнем нейтралі;
  • вымярэння параметраў кантактнай падвескі электрыфікаваных участкаў чыгункі пераменнага і пастаяннага току.

Спецыялісты Дарожнай лабараторыі энергаэфектыўных тэхналогій і абсталявання праводзяць аналіз энергаспажывання арганізацыямі дарогі, рэкамендуюць да ўкаранення новыя дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне энергазберажэння, распрацоўваюць нормы расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў для арганізацый Беларускай чыгункі.

У мэтах пашырэння сферы сваёй дзейнасці ў галіне энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій лабараторыя праводзіць падрыхтоўчыя работы па акрэдытацыі ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь на права правядзення энергетычных аўдытаў.

Дарожная лабараторыя аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі ўкараняе новыя ўстройствы і сістэмы чыгуначнай сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі (СЦБ), сувязі, дыстанцыйна-інфармацыйныя сістэмы кантролю (КТСМ), сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі рухомага саставу (САIРС), прамысловага тэлебачання і пасажырскай аўтаматыкі. Акрамя гэтага, вядзецца распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне надзейнасці функцыянавання сістэм і ўстройстваў чыгуначнай аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі; выкананне вымярэнняў параметраў кабельных і валаконна-аптычных ліній сувязі, выпрабаванняў лічбавых каналаў і трактаў, выпрабаванняў чыгуначнай прадукцыі па параметрах электрамагнітнай сумяшчальнасці (ЭМС) пры ўваходным кантролі, прыёма-здатачных, сертыфікацыйных і іншых выпрабаваннях. Праводзіцца перыядычны кантроль параметраў аўтаматычнай лакаматыўнай сігналізацыі (АЛСН), цягніковай радыёсувязі (ЦРС) і работы апаратуры КТСМ, ДIСК для забеспячэння бяспекі руху цягнікоў.

Дарожная лабараторыя аўтаматыкі, тэлемеханікі і сувязі акрэдытаваная ў Сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 для ажыццяўлення сваіх функцый у наступных галінах:

  • вымярэнне параметраў валаконна-аптычных ліній;
  • вымярэнне электрычных параметраў кабельных ліній сувязі.