Сектар інфармацыйнага суправаджэння афіцыйнага Інтэрнэт-сайта
Сектар інфармацыйнага суправаджэння афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі (далей – Сектар) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» (далей – Цэнтр).
Сектар знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніка начальніка Цэнтра па інфармацыйна-аналітычнай працы.
Сектар ажыццяўляе інфармацыйнае адміністраванне афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі і інфармацыйна-тэхнічнае адміністраванне Адзінага раздзела «Паслугі пасажырам» афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі ў мэтах прадастаўлення спажыўцам кансалідаванага доступу да разнапланавай інфармацыі: аб Беларускай чыгунцы, чыгуначных пасажырскіх перавозках, куплі электронных праязных дакументаў, інфармацыйна-даведачных сэрвісах і г.д.
Сектар ажыццяўляе размяшчэнне інфармацыйнага кантэнту ў афіцыйных сацыяльных сетках Беларускай чыгункі.














