Аддзел рэкламна-камунікацыйных праектаў
Аддзел рэкламна-камунікацыйных праектаў (далей – Аддзел) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» (далей – Цэнтр).
Аддзел знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніка начальніка Цэнтра па карпаратыўных камунікацыях.
Аддзел займаецца арганізацыяй правядзення мерапрыемстваў з удзелам Беларускай чыгункі і падрыхтоўкай рэкламных і прэзентацыйных матэрыялаў для іх суправаджэння. Выконвае распрацоўку канцэпцый дызайну і арганізацыю вырабу рэкламнай прадукцыі для патрэб Беларускай чыгункі.
Аддзел ажыццяўляе ўзгадненне прымянення таварнага знака Беларускай чыгункі.














