Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Музей гісторыі Беларускай чыгункі

Музей гісторыі Беларускай чыгункі - гэта дзейная на пастаяннай основе, адкрытая для ўсіх ўстанова, якая збірае, захоўвае, вывучае і прапануе шырокай публіцы матэрыяльныя сведчанні пра гісторыю чыгункі, дзейнасць якой скіравана на павышэнне адукацыйнага і культурнага ўзроўню насельніцтва, патрыятычнага і эстэтычнага выхавання маладога пакалення, павышэння прэстыжнасці чыгуначных прафесій.

Акрамя функцый ведамаснага музея (выконвае функцыі дзяржмузея), музей гісторыі Беларускай чыгункі выконвае ролю навукова-мэтадычнага, каардынацыйнага цэнтра па развіцці сеткі музеяў галіны.

Музей гісторыі Беларускай чыгункі падтрымлівае сувязь з музеямі і архівамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі (Масква, С-Пецярбург), Польшчы, Чэхіі і інш.

Са дня адкрыцця музей гісторыі Беларускай чыгункі наведала больш за 105 тыс. чалавек.