Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ
ENG

Арганізацыя ветэранаў Беларускай чыгункі

Старшыня Савета (Прэзідыума) ветэранаў

Гогалеў Сяргей Паўлавіч

Намеснік старшыні

Станкевіч Аляксандр Яўгенавіч

Адказны сакратар

Голубева Галіна Андрэеўна

Галоўны бухгалтер

Чаер Альфія Аўхадзіеўна

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 32
Тэл.: 8 017 225 04 12, 225 48 52
Дзяжурства членаў Савета (Прэзідыума) арганізавана ў рабочыя дні тыдня з 10:00 да 14:00. 


Старшыні саветаў ветэранаў аддзяленняў Беларускай чыгункі і іх кантактныя тэлефоны:

Мінскага аддзялення Сафонава Людміла Андрэеўна  8 017 225 02 66, 8 017 225 01 46
Баранавіцкага аддзялення Сянько Уладзімір Канстанцінавіч  8 0163 49 23 69
Брэсцкага аддзялення
Галубіцкі Яўген Аляксандравіч  8 0162 26 00 84
Гомельскага аддзялення
Шылаў Барыс Барысавіч  8 0232 95 33 09
Магілеўскага аддзялення
Грабёнкін Уладзімір Дзмітрыевіч  8 0222 39 41 21
Віцебскага аддзялення
Ясючэнка Мікалай Дзмітрыевіч  8 0212 33 33 89

Першыя ветэранскія арганізацыі на Беларускай чыгунцы сталі стварацца ў 1971 годзе ў лакаматыўным дэпо Мінск, на станцыі Барысаў, Аршанскім і Гомельскім чыгуначных вузлах, якія ўяўлялі сабой групы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, клубы баявой і працоўнай славы.

Гэтыя грамадскія аб'яднанні ўзялі на сябе ўлік пенсіянераў, далучэнне іх да актыўнай грамадскай дзейнасці, у пэўнай меры забяспечвалі і сацыяльную абарону адзінокіх людзей, якія маюць патрэбу.

У сярэдзіне 70-х гадоў гэтыя групы былі ператвораны ў першасныя арганізацыі ветэранаў вайны і працы БЧ. У сувязі з павелічэннем іх колькасці паўстала неабходнасць у каардынацыі дзейнасці дадзеных першасных арганізацый, а таксама ў прыцягненні да ветэранаў патрыятычнага выхавання моладзі.

У пастанове парткама Упраўлення Беларускай чыгункі ў 1983 годзе было адлюстравана: "З мэтай ахопу ўсіх працаўнікоў чыгункі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, арганізаваць чыгуначны Савет ветэранаў з яго падраздзяленнямі на ўсіх прадпрыемствах і ў арганізацыях магістралі».

Рашэнне аб утварэнні Савета ветэранаў Беларускай чыгункі было прынята 6 студзеня 1984 года рашэннем кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Дарпрафсожа.

Савет ветэранаў узначаліў Юшкевіч Яўген Паўлавіч, пад кіраўніцтвам якога былі распрацаваны і прыняты Статут і Палажэнне аб ветэранскай арганізацыі БЧ.

У кастрычніку 2001 г. на справаздачна-выбарнай канферэнцыі старшынёй арганізацыі ветэранаў БЧ быў выбраны Яўстафій Рыгоравіч Грышукевіч, у кастрычніку 2006 г. – Леанід Мікалаевіч Шчэннікаў, з лістапада 2007 г. па верасень 2011 г. арганізацыю ветэранаў узначальваў Віктар Аляксандравіч Далангоўскі.

У верасні 2011 г. на VII  справаздачна-выбарнай канферэнцыі старшынёй арганізацыі ветэранаў БЧ быў выбраны Якаў Рыгоравіч Лаўрыновіч.

У сакавіку 2022 г. споўнілася 35 гадоў беларускаму грамадскаму аб'яднанню ветэранаў, у склад якога ўваходзіць арганізацыя ветэранаў БЧ, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых галіновых арганізацый ветэранаў у Рэспубліцы Беларусь.

Рашэннямі VIII (15.09.2016) і IX (16.09.2021) справаздачна-выбарных канферэнцый ветэранаў БЧ старшынёй арганізацыі і Савета ветэранаў БЧ выбраны Гогалеў Сяргей Паўлавіч.


ЧЫГУНАЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ БЕЛАРУСКАГА ЧЫРВОНАГА КРЫЖА


Навіны арганізацыі ветэранаў

Аб'ядноўваючы намаганні Чыгунка моцная традыцыямі, і адна з найважнейшых – клопат аб працаўніках галіны, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. Вынікі гэтай работы за мінулы год і задачы на бягучы абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння Савета ветэранаў Беларускай чыгункі.
14 сакавіка 2023
Чытаць далей…
Ветэраны. Падведзены вынікі, вызначаны задачы 20 студзеня 2023 года старшыня Савета ветэранаў Беларускай чыгункі Гогалеў С.П. прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Бюро Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Прэзідыума Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
01 лютага 2023
Чытаць далей…
Усе навіны разделу