Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

У фінале — другі год запар

Каманда БЧ не зведала праблем і ў паўфінальным матчы розыгрышу Кубка Беларусі ў адказ. У Гомелі чыгуначнікі атрымалі перамогу над «Сталіцай» з лікам 2:0 і выйшлі ў фінал турніру.

Нагадаем, у першай гульні ў Мінску каманда БЧ абыграла суперніка з больш чым пераканаўчым лікам 7:1. Матч у адказ многія лічылі проста фармальнасцю. Зрэшты, «Сталіца» выйшла на пляцоўку з намерам даказаць выпадковасць такога разгромнага лiку і рэабілітавацца ў вачах сваіх балельшчыкаў. Мінчане шмат атакавалі, спрабуючы знайсці праломы ў абароне БЧ. Чыгуначнікі, у сваю чаргу, дзейнічалі спакойна і ўпэўнена. У першым тайме балельшчыкi забітых галоў не ўбачылі. У другой палове гульні ініцыятыва перайшла да гаспадароў пляцоўкі. На 30-й хвіліне каманда БЧ выйшла наперад. Канстанцін Кускоў, дакладнаму пасу Дзмітрыя Шулькiна, адправіў мяч у пустыя вароты «Сталіцы». А праз шэсць хвілін мінчане засталіся ў меншасці — за зрыў перспектыўнай атакі пасля раней атрыманага папярэджання быў ​​выдалены Валерый Івашка. Прэсінг на вароты «Сталіцы» ўзрос. І неўзабаве чыгуначнікі павялічылі сваю перавагу — на 37-й хвіліне гол забіў Максім Коцур. Гэтая перамога азначае, што каманда БЧ зноў, як і ў мінулым годзе, паспрачаецца за ўладанне прэстыжным трафеем ў фінальнай гульні розыгрышу Кубка Беларусі. Нагадаем, у гэтым сезоне свой ​​турнірны шлях наша каманда пачала на стадыі 1/ 8 фіналу. Чыгуначнікі абыгралі «Жлобін» з лікам 12:3 і выйшлі ў 1/4 фіналу. На гэтай стадыі па волі жэрабя ім супрацьстаяла сталічная каманда «Дарожнік». Па рэгламенце сапернікі павінны былі правесці два матчы. У першым выйгралі мінчане (4:3), у другім — чыгуначнікі (2:1). Па дадатковых паказчыках менавіта яны прайшлі ў паўфінал.

Супрацьстаяць ў вырашальным матчы турніру ім будзе віцебская каманда «ВітЭн». Дзеючы чэмпіён краіны ў першым паядынку з МАПІДам саступіў з лікам 3:4, а ў адказ — выйграў (2:1). Дзякуючы большай колькасці забітых у гасцях мячоў «ВітЭн» выйшаў у фінал. Каму ж дастанецца Кубак Беларусі ў гэтым сезоне? Адказ на гэтае пытанне даведаемся вельмі хутка. Вырашальны матч пройдзе ў суботу 25 студзеня ў барысаўскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Пачатак — у 14.00. Арганізатары вырашылі правесці паядынак на нейтральнай пляцоўцы. Аднак каманды ўпэўненыя, што гэта не спыніць адданых балельшчыкаў, якія абавязкова прыйдуць падтрымаць сваіх спартсменаў.