Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Стартавалі з перамогі

У XXIV розыгрышы Кубка Беларусі каманда БЧ пачала свой турнірны шлях са стадыі 1/8 фіналу. Першы супернік — «Жлобін» .

Склад каманды БЧ: Страмiлаў ; Ганчароў — Чэхаўскі (капітан) — Коцур — Кускоў ; Даніленка — Шулькiн — Гусакоў - Андрыеўскі ; Кацуба, Марозаў, Цітарэнка, Серыкаў. Запасны: Чыпулiс (варатар). Галоўны трэнер — Эдуард Дземенкавец .

Па сутнасці, ужо ў першым тайме чыгуначнікі знялі пытанне аб пераможцы. Мячы ў нашай камандзе забівалі Дзмітрый Кацуба (5-я і 8-я хвіліны), Дзмітрый Шулькiн (8-я), Мікіта Андрыеўскі (11-я), Максім Коцур (12-я, 14-я і 19-я хвіліны). Каманда «Жлобін» ў першай палове гульні тройчы паражала вароты БЧ .

У другім тайме ў чыгуначнікаў забівалі Мікіта Андрыеўскі (21-я хвіліна), Дзмітрый Шулькiн (26-я). Сапраўдным героем матчу стаў Андрэй Марозаў — на працягу 13 хвілін ён чатыры разы прымушаў капітуляваць варатара «Жлобіна»: на 27-й, 31-й, 38-й і 40-й хвіліне матчу. Пераканаўчая перамога БЧ з лікам 12:3 .

Згодна з праведзенай жараб'ёўкай на стадыі 1/4 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі каманда БЧ правядзе два паядынкі са сталічным «Дарожнікам». Першы паядынак адбудзецца 25 снежня, сустрэча ў адказ — 6 студзеня.