Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Саступілі ў напружанай барацьбе

У першым матчы 1/4 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі каманда БЧ правяла сустрэчу са сталічным «Дарожнікам» .

Гульня праходзіла ў Мінску ў спарткомплексе «Дынама».

Склад каманды БЧ: Страмiлаў; Ганчароў - Чэхаўскі (капітан) — Шулькiн — Андрыеўскі; Даніленка — Коцур — Гусакоў - Кускоў; Кацуба, Марозаў. Запасныя: Пазняк (варатар), Чыпулiс (варатар), Серыкаў. Галоўны трэнер — Эдуард Дземенкавец .

Сустрэча праходзіла ў напружанай барацьбе. Першымі лік у матчы адкрылі чыгуначнікі: на 7-й хвіліне забіў Максім Коцур. На 13- й хвіліне «Дарожнік» аднавіў раўнавагу ў ліку. Лічбы на табло не змяніліся да канца першага тайма. У другой палове гульні ініцыятывай больш валодалі мінчане. Гаспадары пляцоўкі змаглі стварыць некалькі вострых момантаў каля варот БЧ і рэалізаваць сваю перавагу. На працягу адной хвіліны (36- й) «Дарожнік» забіў два галы. Затым капітан нашай каманды Аляксей Чэхаўскі скараціў адставанне — 2:3. Вырашальнай стала 39 — я хвіліна матчу. Спачатку забіў «Дарожнік», затым зноў БЧ. Выніковы лік — 4:3 на карысць мінчан. Нягледзячы на паражэнне, каманда БЧ захоўвае нядрэнныя шанцы для выхаду ў наступную стадыю турніру. Тым больш што сустрэча ў адказ пройдзе ў родных для чыгуначнікаў сценах — у гомельскім спорткомплексе «Лакаматыў» і, напэўна, пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў. Гэты матч адбудзецца 6 студзеня і вызначыць ўладальніка пуцёўкі ў паўфінал турніру.