Рэспубліканскія першынства і турніры. Міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы
Чыгуначнікі беларускай магістралі актыўна прымаюць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных першынствах і турнірах.
З 2008 года зборныя каманды Беларускай чыгункі штогод становяцца пераможцамі Рэспубліканскай спартакіяды сярод Дэпартаментаў і падраздзяленняў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Чыгуначнікі прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскай міжгаліновай спартакіядзе прафсаюзных арганізацый; Рэспубліканскіх турыстычных злётах прафсаюзаў, адкрытых Рэспубліканскіх турнірах па футболе сярод ветэранаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, адкрытых турыстычных злётах Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў; спартыўных фестывалях для рабочай моладзі «Алімпія» і іншых спартыўных мерапрыемствах.
Зборная каманда беларускай магістралі ў 2008-м, 2010-м, 2012-м, 2014-ым і 2016-м гадах станавілася прызёрам спартакіяды, уваходзячы ў тройку наймацнейшых каманд сярод прафсаюзаў Беларусі.
Па выніках 2011 года Беларуская чыгунка намінавана на прызавое месца ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-масавай, аздараўленчай і спартыўнай работы сярод галіновых прафсаюзаў.
Па выніках 2016 года культурна-спартыўны цэнтр УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заняў першае месца і культурна-спартыўны комплекс РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-масавай, аздараўленчай і спартыўнай работы сярод арганізацый Беларусі занялі 1 і 3 месцы адпаведна.
З 2012 года каманды Беларускай чыгункі штогод удзельнічаюць ва Усерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў», якія праводзяцца пад эгідай Расійскага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
Каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі пастаянна прымаюць удзел у спартыўных фестывалях чыгуначных адміністрацый за мяжой, міжнародных футбольных і валейбольных турнірах, у складзе зборных каманд Беларусі ў Чэмпіянатах Свету і Еўропы.
У кастрычніку 2013 года з удзелам беларускіх чыгуначнікаў на Чэмпіянаце свету па гіравым спорце ў Архангельску ў складзе 300 лепшых гіравікоў быў усталяваны рэкорд Гінеса ў групавым узняцці гіры.
У 2015 годзе работнікі магістралі прынялі ўдзел у велапрабегу, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 110-годдзю ўтварэння прафсаюзаў чыгуначнікаў, які адбыўся 22-29. 06. 2015 па маршруце г. Брэст–г. Невель і ў г. Валгаградзе. У маі 2015 года каманда ветэранаў Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у турніры ФПБ па футболе. Таксама, зборныя каманды Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у турыстычным злёце чыгуначнікаў у Літве, рэспубліканскім спартыўным фестывалі для рабочай моладзі «Алімпія», ва Усерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў 2015» у г. Сочы, у чэмпіянаце свету па гіравым спорце і гіравым марафоне, кубку свету па армрэстлінгу, турыстычным злёце ФПБ, у міжнародным турніры на Кубак Прэзідэнта АТ «АТЛК» па футболе 2015 года ў г. Астане, у адкрытым міжнародным Кубку РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод ветэранаў-чыгуначнікаў у г. Зеленаградску, у адкрытым міжнародным турніры па валейболе з удзелам каманд чыгунак Беларусі, Расіі, Славакіі ў г. Брэсце і іншых рэспубліканскіх і міжнародных спартыўна-масавых мерапрыемствах.
У 2016 годзе ўсе фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы былі прымеркаваны да 80-годдзя фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў. Беларуская чыгунка стала арганізатарам міжнароднага турыстычнага злёту чыгуначнікаў у Гродзенскай вобласці, адкрытых міжнародных турніраў па валейболе ў г.Магілёве і г. Брэсце. Зборныя каманды магістралі прынялі ўдзел у XVI Рэспубліканскай міжгаліновай спартакіядзе прафсаюзаў, Рэспубліканскім фестывалі здаровага ладу жыцця «Вадохрышчанскія купанні», спартыўных гульнях Латвійскай чыгункі( Латвія), ва Усерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў 2016» (Расія), спартыўна-масавых мерапрыемствах Мінскі велакарнавал «VIVA Ровар» і «Міжнародны Мінскі паўмарафон» у г. Мінску, рэспубліканскім спартыўным фестывалі для рабочай моладзі «Алімпія» , у чэмпіянаце свету па гіравым спорце (Італія), адкрытым міжнародным Кубку РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод ветэранаў-чыгуначнікаў у г. Зеленаградску (Расія), у чэмпіянатах міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па крос-кантры (Данія), настольным тэнісе (Германія), шахматах (Расія) і іншых рэспубліканскіх і міжнародных спартыўна-масавых мерапрыемствах.
У 2017 годзе ўсе фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы былі прымеркаваныя да 155-годдзя Беларускай чыгункі. Беларуская чыгунка стала арганізатарам адкрытых міжнародных турніраў па валейболе ў г. Магілёве і г. Брэсце. Зборная каманда магістралі прынялі ўдзел у турыстычным злёце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спартыўных гульнях Латвійскай чыгункі (Латвія), ва Усерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў 2017» (Расія), спартыўна-масавых мерапрыемствах Мінскі велакарнавал «VIVA Ровар» і «Міжнародны Мінскі паўмарафон» у г. Мінску, рэспубліканскім спартыўным фестывалі для рабочай моладзі «Алімпія» , у чэмпіянаце свету па гіравым спорце( Грэцыя), чэмпіянаце Еўропы па армрэстлінгу ў г Будапешце (Венгрыя), адкрытым міжнародным Кубку РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод ветэранаў-чыгуначнікаў у г. Зеленаградску (Расія), у чэмпіянаце міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па міні-футболе (Чэшская Рэспубліка), і іншых рэспубліканскіх і міжнародных спартыўна-масавых мерапрыемствах.
У 2018 годзе зборныя каманды Беларускай чыгункі паказалі высокі вынік у спартыўных гульнях Латвійскай чыгункі (Латвія), ва Усерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў 2018» (Расія), спартыўна-масавых мерапрыемствах «Мінскі велакарнавал «VIVA Ровар» і «Міжнародны Мінскі паўмарафон» у г. Мінску, 19 Міжнародным турніры па міні-футболе, прысвечаным памяці абаронцаў Брэсцкага чыгуначнага вакзала, рэспубліканскім спартыўным фестывалі для рабочай моладзі «Алімпія» (Мінская вобл.), VI адкрытым міжнародным Кубку РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод ветэранаў-чыгуначнікаў у г.Зеленаградску (Расія), а таксама ў іншых гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўна-масавых мерапрыемствах. Работнікі аддзяленняў Беларускай чыгункі занялі прызавыя месцы ў чэмпіянатах і кубках Рэспублікі Беларусь і свету па гіравым спорце (Італія), адкрытым чэмпіянаце Еўропы па паратхэквандо (Балгарыя), Кубку г.Гомеля па пляжным валейболе сярод жаночых каманд, V Спартакіядзе сярод арганізацыйных структур Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», рэгіянальных спаборніцтвах па армрэстлінгу, валейболе, турыстычна-прыкладным мнагабор'і. У 2018 годзе культурна-спартыўным цэнтрам УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прысуджаны 1-ыя месцы ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў 2017 годзе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце.
У 2019 годзе зборныя каманды Беларускай чыгункі паказалі высокі вынік у чэмпіянатах міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе сярод мужчын (3-е месца), футболе (1-ае месца), спартыўным арыентаванні (4-ае месца), у спартыўных гульнях Латвійскай чыгункі, спартыўна-масавых мерапрыемствах Мінскі велакарнавал «VIVAРовар» і «Міжнародны Мінскі паўмарафон» у г. Мінску, 20 Міжнародным турніры па міні-футболе, прысвечаным памяці абаронцаў Брэсцкага чыгуначнага вакзала, а таксама ў іншых гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўна-масавых мерапрыемствах. Работнікі аддзяленняў Беларускай жалезнай занялі прызавыя месцы ў чэмпіянатах і кубках Рэспублікі Беларусь і свету па гіравым спорце (Украіна), адкрытым чэмпіянаце свету па армрэстлінгу (Грэцыя), Кубку г.Гомеля па валейболе сярод мужчынскіх каманд, спартакіядзе г. Мінска, рэгіянальных спаборніцтвах па армрэстлінгу, валейболе, турыстычна-прыкладным шматбор'і. У 2019 годзе культурна-спартыўнаму цэнтру УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прысуджана 1-е месца і культурна-спартыўнаму цэнтру УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» 3-е месца ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў 2018 годзе сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце.
У 2020 годзе зборная каманда Беларускай чыгункі заняла 3-е месца ў VIII Міжнародным Калядным турніры ветэранаў па валейболе сярод мужчынскіх каманд (г. Мінск), у якім прынялі ўдзел каманды з Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы і Беларусі.
Па выніках V адкрытага міжнароднага турніру па валейболе з удзелам каманд замежных чыгуначных адміністрацый (г. Магілёў) мужчынская зборная заняла 1-е месца, жаночая зборная-3-е месца.
У 2021 годзе Спартыўныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы на Беларускай чыгунцы праводзіліся ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў. Каманда УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заняла 2-е месца ў Мінскім гарадскім турыстычным злёце, прысвечаным вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Таксама каманда УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заняла 1-е месца ў навагоднім турніры па валейболе «Белая Русь» за спартыўную нацыю.
Зборныя каманды Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у таварыскіх сустрэчах па валейболе з удзелам мужчынскіх і жаночых каманд Кастрычніцкай чыгункі-фіналу ААТ «РЖД» (жаночая зборная заняла 1-е месца, Мужчынская – 2-е месца).