Міжнародны спартыўны саюз чыгуначнікаў
У 2000 годзе Беларуская чыгунка стала паўнапраўным членам Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў (МССЧ).
З гісторыі Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЧ):
У кастрычніку 1946 года ў горадзе Зальцбургу (Аўстрыя) адбыўся першы Еўрапейскі кангрэс спартсменаў-чыгуначнікаў. Імкненне да развіцця сяброўскіх спартыўных сувязяў паміж чыгуначнікамі розных краін прывяло да таго, што на другім кангрэсе ў Фларэнцыі ў кастрычніку 1947 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў. Прадстаўнікі Аўстрыі, Бельгіі, Венгрыі, Італіі, Люксембурга, Францыі, і Чэхаславакіі прынялі статут гэтай арганізацыі. У цяперашні час у Саюз ўваходзяць 24 краіны, сярод якіх амаль усе еўрапейскія краіны, а таксама Індыя.
У рамках МССЧ праводзяцца
спаборніцтвы па 21 відах спорту, у тым ліку па 6 відах для жанчын. Чэмпіянат па кожнаму віду праводзіцца адзін раз у 4 гады. Такім чынам, штогод праходзіць 6-7 афіцыйных Чэмпіянатаў па розных відах
спорту.
У 2006 годзе Беларуская чыгунка арганізавала правядзенне 47-га Кангрэса МССЧ ў г. Мінску.
У 2008 годзе на 48-й Кангрэсе МССЧ ў Бельгіі Беларуская чыгунка была выбрана ў Прэзідыум МССЧ.
За 15 гадоў членства ў МССЧ зборныя каманды беларускай магістралі паспяхова выступілі ў чэмпіянатах МССЧ і занялі прызавыя месцы ў спаборніцтвах па футболе, міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе. Удзел нашых каманд у міжнародных спаборніцтвах надае чыгунке дадатковы аўтарытэт на міжнароднай арэне. Сваімі перамогамі чыгуначнікі пацвярджаюць высокі аўтарытэт Рэспублікі Беларусь у свеце як вялікай спартыўнай краіны з багатымі і слаўнымі традыцыямі.
Удзел зборных каманд Беларускай чыгункі ў чэмпіянатах МССЧ
2001 год | 1-ы Чэмпіянат па міні-футболу в г. Льеж (Бельгія); 12-ы Чэмпіянат па стральбе в г. Пільзень (Чэхія) |
2002 год | адборачныя гульні 17-га Чэмпіянату па футболе ў Швейцарыі;; 16-ы Чэмпіянат па настольным тэнісе ў г. Познань (Польшча) |
2003 год | 17-ы Чэмпіянат па футболе ў г. Варна (Балгарыя) 4-е месца; 13-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Вішы (Францыя); 17-ы Чэмпіянат па тэнісе ў г. Таарміна (Італія) |
2004 год | 16-ы Чэмпіянат па шахматах у г. П'ешцяны (Славакія); |
2005 год |
2-і Чэмпіянат па міні-футболе ў г. Прага (Чэхія) - 1-е месца; 2-і Чэмпіянат па боўлінгу ў г. Варшава (Польшча) |
2006 год | 17-ы Чэмпіянат па лыжных гонках у г. Доббіако (Італія) - 7 месца;; |
2007 год |
14-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Белгарад (Расія) - 3-е месца; 18-ы Чэмпіянат па тэнісе ў г. Пршеров (Чэхія) |
2008 год | 17-ы Чэмпіянат па шахматах у г. Чэске-Будзеёвіцэ (Чэхія) |
15-ы Чэмпіянат па крос-кантры (Чэхія) | |
2009 год | 3-і Чэмпіянат па міні-футболе ў г. Берлін (Германія); 14-ы Чэмпіянат па кегельбану ў г. Санкт Урбан-ам-Оссіахер Зее (Аўстрыя); |
2010 год |
18-ы Чэмпіянат па настольным тэнісе ў г. Ніжні Ноўгарад (Расія) - 2-е месца (жаночая зборная), 4-е месца (мужчынская зборная); выхад у фінал у групавы серыі адборачных гульняў па футболе ў Даніі; |
2011 год |
15-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Екацярынбург (Расія) - 2-е месца; фінальныя гульні 19-га Чэмпіянату па футболе ў г. Ле Вердон (Францыя) 5-е месца |
2012 год | 18-ы Чэмпіянат па шахматах ў г. Албена (Балгарыя); |
2013 год |
4-ы Чэмпіянат МССЖ па боўлінгу ў г. Пардубіце (Чэхія); |
2015 год | 16-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Гомелі - 5-е месца; |
фінальныя гульні Чэмпіянату па футболе ў г. Сочы (Расія) - 1-е месца | |
2016 год |
16-ты Чэмпіянат па крос-кантры ў г. Тісвіллелае (Данія) |
Аднымі з самых папулярных і запатрабаваных відаў спорту на Беларускай чыгунцы застаюцца валейбол і футбол. Гэта адны з галоўных і паспяховых праектаў спартыўнага руху на Беларускай чыгунцы.
Першым праведзеным у Беларусі турнірам у рамках МССЧ стаў 8-ы Чэмпіянат па валейболе сярод мужчынскіх каманд, які адбыўся ў 1983 годзе ў горадзе Магілёў на базе спартыўнага комплексу «Лакаматыў».
На працягу ўсяго часу правядзення турніраў па гэтаму віду спорту беларускія чыгуначнікі ў складзе зборных каманд ўдзельнічаюць у міжнародных таварыскіх сустрэчах, першынствах і турнірах МССЧ.
Для беларускіх чыгуначнікаў таксама традыцыйнымі сталі штогадовыя міжнародныя турніры і сустрэчы па валейболе з камандамі чыгуначных адміністрацый Бельгіі, Польшы, Славакіі, філіялаў ААТ «РЖД» Калінінградскай, Кастрычніцкай, Маскоўскай чыгункі.
У чэрвені 2015 на базе культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі праведзены XVI Чэмпіянат МССЧ па валейболе сярод мужчынскіх каманд. У турніры прынялі ўдзел 12 зборных каманд краін-удзельніц МССЧ. Чэмпіянат прайшоў пад знакам абвешчанага ў рэспубліцы Года моладзі, а таксама 70-годдзя Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне і 110-годдзя прафсаюзнага руху чыгуначнікаў.
У кастрычніку 2015 зборная Беларускай чыгункі стала пераможцам Чэмпіянату МССЧ па футболе. Пышную гульню паказалі Дзмітрый Гомза, Андрэй Марозаў, Мікіта Андрыеўскі, Максім Коцур і, вядома, варатар - Андрэй Сілівончык, які да фінальнага матчу ў г.Сочы трымаў нашы вароты непрыступнымі.
У 2017 годзе запланаваны ўдзел зборнай каманды Беларускай чыгункі ў IV чэмпіянаце USIC па міні-футболе.