Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Гісторыя станаўлення фізкультурна-аздараўленчага руху на Беларускай чыгунцы

Фізкультурна-аздараўленчы рух чыгуначнікаў бярэ свой пачатак з моманту стварэння ў 1936 годзе Усесаюзнага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Лакаматыў». За гады існавання спартыўнага таварыства на Беларускай чыгунцы створана моцная спартыўная матэрыяльна-тэхнічная база, вырасла не адно пакаленне праслаўленых спартсменаў. Больш за 32 выхаванца добраахвотнага спартыўнага таварыства «Лакаматыў» сталі чэмпіёнамі і прызёрамі СССР, Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў. Сярод іх такія вядомыя спартсмены, як Н. Кіраў, Н. Марыненка, С. Блоцкі, А. Бліняеў, М. Ламаносаў, А. Неўскі, І.Сумнікаў.

     

Для каардынацыі дзейнасці падраздзяленняў фізічнай культуры і спорту арганізацый Беларускай чыгункі і ажыццяўлення арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работай у 1994 годзе быў створаны галіновы чыгуначны фізкультурна-спартыўны камбінат «Лакаматыў».

У 2014 годзе для ўпарадкавання арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю падраздзяленняў фізічнай культуры і спорту на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі створаны культурна-спартыўныя цэнтры.