Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Падтрымка маладых спецыялістаў

Па заканчэнні вышэйпаказаных устаноў адукацыі маладым спецыялістам гарантавана працаўладкаванне на Беларускай чыгунцы. Пры працаўладкаванні ў арганізацыі і адасобленыя структурныя падраздзяленні (філіялы) Беларускай чыгункі маладыя спецыялісты атрымліваюць гарантыі і кампенсацыі па найму жылога памяшкання і павышэнню прафесійнага ўзроўню ў адпаведнасці з заканадаўствам і калектыўнымі дагаворамі.

Асаблівая ўвага галіновым камітэтам ГА  «БРСМ» Беларускай чыгункі надаецца захаванню развіццю тэхнічнай творчасці, рацыяналізацыі і вынаходніцтву, а таксама павышэнню прэстыжу прафесіі чыгуначніка і работы на Беларускай чыгунцы.

У мэтах павышэння прадукцыйнасці працы і прафесійнага майстэрства сярод маладых работнікаў масавых прафесій штогод праводзяцца спаборніцтвы сярод маладзёжных цягніковых брыгад вагонных участкаў Беларускай чыгункі на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада», а таксама спаборніцтвы сярод маладзёжных лакаматыўных брыгад лакаматыўных дэпо Беларускай чыгункі на званне «Лепшая маладзёжная лакаматыўная брыгада Беларускай чыгункі».

Для стымулявання творчай ініцыятывы штогод праводзіцца конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых рацыяналізатараў на званне «Лепшы малады рацыяналізатар».

Галіновым камітэтам ГА «БРСМ» праводзіцца мэтанакіраваная работа па прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод моладзі.

Моладзь прымае актыўны ўдзел у турыстычных злётах, розных спартакіядах, спартландыях і іншых спартыўных мерапрыемстваў, прысвечаных здароваму ладу жыцця.

Арганізуюцца культурна-масавыя мерапрыемствы, экскурсіі ў музеі чыгуначнага транспарту, сустрэчы з ветэранамі, праводзяцца паходы, экскурсійныя паездкі па месцах баявой славы, арганізоўваюцца наведванне гістарычных і культурных помнікаў нашай краіны.

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях (філіялах) Беларускай чыгункі распрацоўваюцца дадатковыя меры па павышэнні эфектыўнасці работы з моладдзю, па яе грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню на аснове гісторыі, традыцый і сімволікі беларускай дзяржавы, а таксама маніторынгу маральна-псіхалагічнага клімату ў моладзевых працоўных калектывах.

Моладзь прымае актыўны ўдзел у дзейнасці добраахвотных дружын па ахове правапарадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у правядзенні рэспубліканскага і гарадскіх суботнікаў, дзяржаўных святочных мерапрыемствах, падтрыманні ў належным эстэтычным стане замацаваных памятных месцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі прылеглай да чыгункі і замацаваных за арганізацыямі Беларускай чыгункі.