25 верасня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі
18 верасня 2025
Асноўныя задачы мерапрыемства – арганізацыя навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі(самадапамогі, узаемадапамогі), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).
Актуальнасць мерапрыемства пацвярджаецца трагічнымі здарэнняміў свеце.
Так (па дадзеных інтэрнэт-крыніц), 5 снежня 2009 года адбыўся пажар у начным клубе «Кульгавы конь» (г. Перм, Расія), ад якога загінулі 156 чалавек. 27 студзеня 2013 года ў начным клубе «Kiss» (г. Санта-Марыя, Бразілія) у выніку пажару загінула 239 чалавек, а 25 сакавіка 2018 года ў ГЦ «Зімовая вішня» (г. Кемерава, Расія) – больш за 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ каля 80 атрымалі траўмы. Тэрарыстычны акт 22 сакавіка 2024 года ў «Крокус Сіці Хол» (г. Краснагорск, Падмаскоўе) быў пагоршаны пажарам, прывёў да гібелі 145 чалавек (з іх 6 дзяцей) і траўміравання больш за 550 чалавек.
Прычынамі і ўмовамі, якія прывялі да такой колькасці ахвяр, з'яўляліся памылкі наведвальнікаў пры эвакуацыі, паніка, памылкі кіраўнікоў пры планаванні і персаналу пры арганізацыі эвакуацыі.
У нас у рэспубліцы пажараў з трагічнымі наступствамі не дапушчана, тым не менш пытанне правільнай эвакуацыі людзей з будынкаў пры пажары (як па месцы працы, так і ў грамадскіх месцах, у якіх бывае кожны з нас) з'яўляецца актуальным.
Штогод на аб'ектах арганізацый рэспублікі адбываюцца пажары. Так за 8 месяцаў 2025 г. на аб'ектах арганізацый адбылося 396 пажараў, ад якіх загінула 8 чалавек і 21 траўмаваны.
Кожны з нас можа трапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто апынуўся побач, залежаць ад правільнасці дзеянняў і паводзін.
Тэматычныя матэрыялы па адпрацоўцы планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеяннях ва ўмовах няштатных сітуацый і аказанні першай дапамогі на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях:
- Эвакуацыя пры пажары ў кватэры
- Эвакуацыя пры пажары з інтэрната
- Эвакуацыя пры пажары ў офісе або адміністрацыйным будынку
- Эвакуацыя пры пажары ў гандлёвым цэнтры
- Эвакуацыя пры пажары ў школе
Карта тэматычных пляцовак Адзінага дня бяспекі 2025.














