Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У адпачынак разам з БЧ. Беларуская чыгунка на летні перыяд прызначыла цягнік у зносінах Мінск/Гомель – Анапа

20 сакавіка 2023

У першы рэйс цягнік № 490/489 Мінск/Гомель – Анапа адправіцца з Мінска 5 мая ў 10:58 (з Гомеля – у 15.40) і прыбудзе ў Анапу 7 мая ў 10:37. З Анапы цягнік адправіцца ў гэты ж дзень 7 мая ў 21:33 і прыбудзе ў Гомель 9 мая ў 14.08, а ў сталіцу Беларусі – у 18:59. Далей ён будзе курсіраваць праз дзень па няцотных чыслах месяца з Мінска да 27 верасня 2023 года, з Анапы – да 29 верасня 2023 года.

Трэба адзначыць, што акрамя павелічэння частоты курсіравання дадзенага цягніка таксама ў гэтым годзе скарочаны час знаходжання яго ў дарозе больш чым на дзве гадзіны ў абодвух напрамках.

Акрамя таго, для пасажыраў Беларускай чыгункі арганізавана магчымасць круглагадовага праезду на курорты Краснадарскага краю, такія як Адлер, Сочы, Туапсэ, цягніком № 302/301 Мінск/Гомель – Адлер фарміравання БЧ адпраўленнем з Мінска і Адлера па цотных чыслах месяца.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў, кошту і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ.Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год