Увазе пасажыраў! У сувязі з мадэрнізацыяй інфраструктуры на ўчастку Калодзішчы – Гарадзішча змяняецца графік руху шэрагу цягнікоў
25 верасня 2026
Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што ў сувязі з працягам будаўніча-мантажных і рамонтных работ з 28 верасня і да ўводу новага графіка руху цягнікоў 2026/2027 года пасажырскія цягнікі на ўчастку Мінск – Орша будуць ісці змененым раскладам або маршрутам.
Так, у асобныя даты будуць адменены цягнікі № 717/718 Масква – Мінск – Масква, № 862/861 Мінск – Орша – Мінск.
Акрамя таго, зменіцца расклад шэрагу цягнікоў міжнародных ліній, у тым ліку № 1 Масква – Мінск, № 3/7 Масква – Брэст, № 27 Масква – Брэст, № 51 Санкт-Пецярбург – Брэст, а таксама асобных цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній.
У названы перыяд зменіцца расклад і маршрут шэрагу цягнікоў гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск – Орша, а некаторыя будуць адменены.
Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.
Таксама паведамляем, што ў сувязі з адменай асобных цягнікоў ААТ «Мінаблаўтатранс» унёс змены ў рух прыгарадных аўтобусаў. Азнаёміцца з актуальным раскладам можна перайшоўшы па спасылцы.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху канкрэтных цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2026 год













