Беларуская чыгунка абнавіла сэрвіс «Анлайн-табло»
09 верасня 2026
У рамках Года ўдасканалення тэхналогій работы, абвешчанага на беларускай магістралі ў 2026 годзе, і ў мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў Беларуская чыгунка з 7 верасня 2026 года запусціла абноўленую версію сэрвісу інфармавання «Анлайн-табло».
Цяпер на афіцыйных інфармацыйных рэсурсах Беларускай чыгункі ў рэжыме рэальнага часу па 23 станцыях і прыпыначных пунктах даступная актуальная інфармацыя аб руху пасажырскіх цягнікоў.
Абноўлены сэрвіс дазваляе пасажырам атрымаць вычарпальныя звесткі аб паездках, уключаючы:
нумар платформы адпраўлення;
парадак нумарацыі вагонаў (з галавы ці хваста цягніка);
інфармацыю аб адхіленні ад графіка руху (пры спазненні).
Даныя «Анлайн-табло» сінхранізаваны з інфармацыйнай сістэмай вакзалаў.
Беларуская чыгунка працягне развіццё лічбавых сэрвісаў для зручнасці пасажыраў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2026 год













