Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху пасажырскіх цягнікоў з-за правядзення планавага капітальнага рамонту чыгуначнага маста праз раку Друць

13 лістапада 2025

18–19 лістапада, 2–3 снежня і 9–10 снежня 2025 года ў сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага маста праз раку Друць на перагоне Рагачоў – Сверкава ўчастка Жлобін – Магілёў часова змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў.

Так, цягнік міжнародных ліній № 83/84 Гомель – Санкт-Пецярбург – Гомель адпраўленнем з Гомеля 18, 19 лістапада, 2, 3 і 9,10 снежня 2025 года будзе рухацца з бесперасадачнымі вагонамі Гомель – Масква – Гомель праз станцыі Жлобін, Асіповічы I, Магілёў I змененым маршрутам і раскладам (час адпраўлення – 15.32). У зваротным кірунку цягнік з Санкт-Пецярбурга адправіцца 18 лістапада і 2, 9 снежня 2025 года дзеючым раскладам да станцыі Магілёў I, далей змененым маршрутам і прыбыццём на станцыю Гомель на наступны дзень у 11.20.

Акрамя таго, цягнік міжнародных ліній № 55/56 Гомель – Масква будзе рухацца ў зносінах Магілёў – Масква – Магілёў з бесперасадачнымі вагонамі Гомель – Масква – Гомель адпраўленнем з Магілёва 18, 19 лістапада, 2, 3 і 9,10 снежня 2025 года ў 21.53 і прыбыццём у Маскву на наступны дзень у 6.27. Назад з Масквы цягнік адправіцца 18 лістапада і 2,9 снежня 2025 года ў 19.56 і прыбудзе на станцыю Магілёў I 19 лістапада і 3, 10 снежня 2025 года ў 5.01.

18 лістапада, 2 і 9 снежня 2025 год цягнік № 606/605 Брэст – Полацк – Брэст з бесперасадачнымі вагонамі Гомель – Полацк будзе ісці праз станцыі Жлобін, Асіповічы I, Магілёў I змененым маршрутам і раскладам (час адпраўлення з Брэста і Полацка ў 15.25 і ў 14.36 адпаведна). У сувязі з гэтым цягнік № 603 Гомель – Брэст з бесперасадачнымі вагонамі Гомель – Полацк у названыя даты будзе адпраўляцца з Гомеля раней – у 19.39.

Цягнікі № 615/616 Магілёў – Гомель і № 613/614 Гомель – Магілёў адпраўленнем з Магілёва і Гомеля 18, 19 лістапада, 2, 3 і 9, 10 снежня 2025 года адмяняюцца з абарачэння.

Акрамя таго, у названыя даты асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Магілёў – Жлобін будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яго пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2025 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць