Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Лістапад

  • 200 дадатковых цягнікоў ужо прызначыла Беларуская чыгунка на навагоднія і калядныя святы
    25 лістапада 2025
    200 дадатковых цягнікоў ужо прызначыла Беларуская чыгунка на навагоднія і калядныя святы

    У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг і задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па арганізацыі дастаўкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных святаў з 24 снежня 2025 года па 12 студзеня 2026 года.

    У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» ужо дадаткова прызначана больш за 60 цягнікоў па папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск – Масква, Брэст – Масква, Полацк – Масква і Мінск – Санкт-Пецярбург.

    Чытаць далей…
  • Беларускай чыгункай з 14 снежня 2025 года ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2025–2026 год
    24 лістапада 2025
    Беларускай чыгункай з 14 снежня 2025 года ўводзіцца графік руху цягнікоў на 2025–2026 год

    Графік руху цягнікоў на 2025–2026 год сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту. Графік будзе дзейнічаць на працягу года.

    Усяго ў нарматыўным графіку руху цягнікоў на 2025/2026 год па сетцы Беларускай чыгункі прадугледжана курсіраванне 376 пар пасажырскіх цягнікоў, у тым ліку ў міжнародных зносінах – 26 пар, у міжрэгіянальных зносінах бізнес-класа – 24, міжрэгіянальных зносінах эканомкласа – 35, рэгіянальных зносінах бізнес-класа – 10, рэгіянальных зносінах эканомкласа – 281 пара цягнікоў, у тым ліку 36 пар цягнікоў у зносінах з гарадамі-спадарожнікамі г. Мінска – Заслаўем, Смалявічамі і Рудзенскам.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы – Магілёў
    18 лістапада 2025
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы – Магілёў

    У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на станцыі Асіповічы II ўчастка Асіповічы – Магілёў 25–26 лістапада 2025 года адмяняюцца з абарачэння:

    цягнік № 741 Магілёў – Мінск адпраўленнем з Магілёва 25 лістапада 2025 года;

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху пасажырскіх цягнікоў з-за правядзення планавага капітальнага рамонту чыгуначнага маста праз раку Друць
    13 лістапада 2025
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху пасажырскіх цягнікоў з-за правядзення планавага капітальнага рамонту чыгуначнага маста праз раку Друць

    18–19 лістапада, 2–3 снежня і 9–10 снежня 2025 года ў сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага маста праз раку Друць на перагоне Рагачоў – Сверкава ўчастка Жлобін – Магілёў часова змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў.

    Так, цягнік міжнародных ліній № 83/84 Гомель – Санкт-Пецярбург – Гомель адпраўленнем з Гомеля 18, 19 лістапада, 2, 3 і 9, 10 снежня 2025 года будзе рухацца з бесперасадачнымі вагонамі Гомель – Масква – Гомель праз станцыі Жлобін, Асіповічы I, Магілёў I змененым маршрутам і раскладам (час адпраўлення – 15.32). У зваротным кірунку цягнік з Санкт-Пецярбурга адправіцца 18 лістапада і 2, 9 снежня 2025 года дзеючым раскладам да станцыі Магілёў I, lалей змененым маршрутам і прыбыццём на станцыю Гомель на наступны дзень у 11.20.

    Чытаць далей…
  • З 15 снежня ў зносінах Масква – Мінск штодня будзе курсіраваць дадатковая пара цягнікоў «Ластаўка»
    12 лістапада 2025
    З 15 снежня ў зносінах Масква – Мінск штодня будзе курсіраваць дадатковая пара цягнікоў «Ластаўка»

    У мэтах павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў сумесным рашэннем Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» у зносінах Масква – Мінск з 15 снежня 2025 года прызначаецца дадатковая пара хуткасных цягнікоў «Ластаўка».

    Цягнік № 719/720 Масква – Мінск дзесяцівагоннай састаўнасці ў камплектацыі «Прэміум» з месцамі эканом- і бізнес-класа і спецыялізаванымі месцамі для маламабільных пасажыраў будзе адпраўляцца штодня:

    – з Масквы з 15 снежня ў 12:00 і прыбываць у Мінск у 19:35;

    – з Мінска з 16 снежня ў 10:00 і прыбываць у Маскву ў 17:57.

    Продаж квіткоў на дадатковую пару цягнікоў «Ластаўка» № 719/720 будзе адкрыты з 26 лістапада 2025 года (глыбіня продажу складае 20 дзён да адпраўлення цягніка).

    Чытаць далей…
  • У перыяд школьных восеньскіх канікул і лістападаўскіх святаў Беларуская чыгунка перавезла каля 1 млн 153 тыс. пасажыраў
    10 лістапада 2025
    У перыяд школьных восеньскіх канікул і лістападаўскіх святаў Беларуская чыгунка перавезла каля 1 млн 153 тыс. пасажыраў

    З 3 па 9 лістапада 2025 года Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла каля 1 млн 153 тыс. пасажыраў. Гэта на 5,2 працэнта больш, чым за аналагічныя святочныя дні ў мінулым годзе.

    У міжрэгіянальных зносінах паслугамі беларускай магістралі скарысталіся 230 тыс. чалавек, або на 7 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. У міжнародных зносінах аб'ём перавозак павялічыўся на 10,4 працэнта і склаў больш як 93 тыс. пасажыраў. Цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа перавезена амаль 830 тыс. пасажыраў, або на 11,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

    Чытаць далей…
  • 04 лістапада 2025
    Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху цягнікоў на ўчастку Мінск – Гомель 12–13 лістапада 2025 года.

    12–13 лістапада 2025 года ў сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Пухавічы – Талька цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск – Гомель будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам, а асобныя цягнікі будуць адменены.

    Так, 12 лістапада 2025 года цягнікі бізнес-класа № 708/707, 748/715, 716/739, 758/757, 755/752 Мінск – Гомель, № 874/876, 876/875 Мінск – Мазыр, а таксама цягнік № 742/741 Мінск – Магілёў адмяняюцца з абарачэння.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка інфармуе
    03 лістапада 2025
    Беларуская чыгунка інфармуе

    У сувязі з завяршэннем капітальнага рамонту пуцеправода з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці з 4 лістапада 2025 года аднаўляецца курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа Маладзечанскага напрамку ад/да станцыі Мінск-Пасажырскі (замест прыпыначнага пункта Мінск-Паўночны).

    Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа, якія раней курсіравалі з-за капітальнага рамонту пуцеправода ад/да прыпыначнага пункта Інстытут Культуры, таксама будуць прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць