Беларуская чыгунка інфармуе аб часовым змяненні графіка руху асобных цягнікоў на ўчастку Мінск – Асіповічы
05 лістапада 2024
13–14 лістапада 2024 года ў сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Пухавічы – Талька цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній будуць ісці змененым раскладам і маршрутам.
Так, цягнік № 621 Гомель – Мінск адпраўленнем з Гомеля 12 лістапада 2024 года ў 22.05 будзе ісці змененым маршрутам ад станцыі Жлобін, праз Магілёў, Оршу і прыбудзе ў Мінск у 09.34 (замест 05.41). Цягнік № 631/632 Гомель – Гродна адпраўленнем са станцыі Гомель 13 лістапада 2024 года таксама пройдзе змененым раскладам і маршрутам праз Асіповічы, Слуцк і Баранавічы-Палескія.
Акрамя таго, 13 лістапада 2024 года цягнік № 744/745 Магілёў – Мінск – Магілёў будзе ісці праз станцыю Орша-Цэнтральная адпраўленнем са станцыі Магілёў-1 у 07.20 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10.49. У зваротным напрамку цягнік № 744 Мінск – Магілёў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16.50 з прыбыццём на станцыю Магілёў-1 у 20.10.
Для забеспячэння перавозкі пасажыраў у зносінах Гомель – Жлобін – Мінск прызначаны цягнік № 641/642 Гомель – Мінск – Гомель адпраўленнем з Гомеля 13 лістапада 2024 года ў 06.59 і прыбыццём у Мінск у 14.12. Назад цягнік адправіцца з Мінска ў гэтыя ж суткі ў 16.15 з прыбыццём у Гомель у 23.55. Гэты цягнік будзе ісці змененым маршрутам праз станцыю Орша-Цэнтральная (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежных станцыях).
Таксама асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск – Гомель і Мінск – Калінкавічы – Мазыр, будуць ісці змененым раскладам і маршрутам да станцыі Асіповічы-1, а некаторыя цягнікі, у тым ліку Мінск – Магілёў будуць адменены.
Звяртаем увагу пасажыраў, што 13 лістапада 2024 года на ўчастку Мінск – Асіповічы цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць ісці ў зносінах Мінск – Пухавічы і Талька – Асіповічы (замест Мінск – Асіповічы) змененым маршрутам і раскладам.
Для дастаўкі пасажыраў паміж станцыямі Талька і Пухавічы будуць арганізаваны аўтобусныя зносіны па чыгуначных білетах.
Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзенай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год