Увазе пасажыраў!
09 верасня 2024
У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Віцебск – Смаленск перагону Крынкі – Лёзна 16, 17, 18 і 24, 25, 26 верасня 2024 года на Беларускай чыгунцы змяняецца графік курсіравання асобных цягнікоў.
Адмяняюцца цягнікі № 67/68 Смаленск – Санкт-Пецярбург – Смаленск адпраўленнем са Смаленска 15, 22 верасня і Санкт-Пецярбурга 17, 24 верасня 2024 года.
Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Віцебск – Заольша будуць курсіраваць змененым маршрутам у зносінах Віцебск – Крынкі – Віцебск.
Так, цягнік № 6645 у зносінах Віцебск – Заольша адпраўленнем з Віцебска 16, 17, 18, 24, 25 верасня 2024 года ў 21:04 прызначаецца ў зносінах Віцебск – Крынкі. Цягнік будзе прыбываць на станцыю Крынкі ў 21:36.
Цягнік № 6642 у зносінах Заольша – Віцебск у суткі 17, 18, 19, 25, 26 верасня 2024 года прызначаецца ў зносінах Крынкі – Віцебск адпраўленнем са станцыі Крынкі ў 6:24.
Цягнік № 6707/6706 у зносінах Смаленск – Заольша – Смаленск у названыя даты будзе курсіраваць без зменаў.
Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем аднесціся да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год













