Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў!

10 чэрвеня 2024

У сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце чыгуначнага моста на перагоне Друць – Вендрыж на ўчастку Магілёў – Асіповічы 26, 27 чэрвеня, 31 ліпеня і 1, 14, 15, 21, 22 жніўня 2024 года адмяняюцца са звароту:

– цягнікі № 742/741 Мінск – Магілёў адпраўленнем з Мінска ў 6:55, з Магілёва-1 15:33;

– цягнікі № 879/880 Магілёў – Салігорск адпраўленнем з Магілёва ў 6:16, з Салігорска – у 17:20.

Акрамя таго, цягнік № 744 Мінск – Магілёў 26 чэрвеня 2024 года будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 15:59, а 27 чэрвеня, 31 ліпеня, 1, 14, 15, 21, 22 жніўня 2024 года – у 16:52 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 20:13.

27 чэрвеня, 1, 15, 22 жніўня 2024 года цягнік № 745 Магілёў – Мінск адправіцца са станцыі Магілёў-1 у 7:20 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 10:42.

Дадзеныя цягнікі будуць ісці змененым маршрутам праз станцыю Орша-Цэнтральная (без высадкі і пасадкі пасажыраў на прамежкавых станцыях).

Правядзенне названых рамонтных работ таксама пацягне змяненне раскладу і маршрутаў асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы – Магілёў.

Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем аднесціся да гэтых абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.

Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць