Увага! Беларуская чыгунка часова зменіць расклад асобных цягнікоў на ўчастку Маладзечна – Ліда
26 чэрвеня 2024
У сувязі з правядзеннем планавага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Палачаны – Валожын 16 і 17 ліпеня 2024 года цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній будуць прытрымлівацца змененым раскладам і маршрутам.
Так, цягнік № 630 Гродна – Мінск адпраўленнем з Гродна 17 ліпеня 2024 года ў 6:44, будзе рухацца змененым маршрутам праз станцыі Ліда і Баранавічы-Цэнтральныя і прыбудзе ў Мінск у 12:03 (замест 11:20). Цягнік № 634/633 Камунары – Гродна адпраўленнем са станцыі Камунары 16 ліпеня 2024 года таксама пройдзе змененым раскладам і маршрутам праз станцыі Баранавічы-Цэнтральныя і Ліда.
Акрамя таго, цягнік №732/731 Гродна – Мінск адпраўленнем з Гродна 16 ліпеня і з Мінска 17 ліпеня, а таксама цягнік № 687 Мінск – Гродна з бесперасадачнымі вагонамі Масква – Гродна адпраўленнем з Мінска 17 ліпеня (з Масквы 16 ліпеня) 2024 года адмяняюцца са звароту.
Звяртаем увагу пасажыраў, што ў названыя дні на ўчастку Маладзечна – Ліда асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.
Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да дадзеных абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ. Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2024 год